Афіша

Скахографы ідуць

Выглядае, нашы леташнія нататкі пра выяўленчыя задачы на шахматнай дошцы трапілі ў струмень. Усё болей і болей кампазытараў Беларусі (сярод іх вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап і пэнсіянэр Павал Радзюк) аддаюць належнае фармалістычным фокусам з помаччу падручных сродкаў – тур, коней ды пэшак.

Мянчук Іван Чэпа, супрацоўнік Гуманітарна-эканамічнага ўнівэрсытэту, які і сам складае скахаграфічныя творы, распавёў пра тэндэнцыю ў сьвежым выпуску шахбюлетэню «Альбино» (Лунінец). Найчасьцей аматары выяўляюць літары і лічбы – да юбілеяў сваіх сяброў або іншых помных датаў. Напрыклад, да Дня перамогі.

Матэрыял, прысьвечаны стагодзьдзю першага беларускага шахматнага майстра Ўладзіслава Сіліча («НН», № 26), таксама падштурхнуў творцаў да дзеяньня. У рэдакцыю паступілі дыяграмы зь фігурамі, расстаўленымі ў выглядзе літараў «У» і «С». Аўтар першай падборкі – Вадзім Жылко, рэдактар «Альбино».

Зьмест у скахаграфіі зазвычай прыноАдказы:

«У»: 1. Kd6 i 2. Cb6X. Блізьня – 1. Kd4 i 2. Kc6X. «C»: 1. Te4 Kpg6 2. Kh4X (1…h5 2. Ce4X). Блізьня – 1. Kpf7 i 2. Th5X.сіцца ў ахвяру форме. Вось як пра тое гаворыць лідзкі журналіст і кампазытар Алесь Сымановіч: «Галоўнае, каб задачы былі карэктныя, а ідэя, складанасьць, тэматыка адыходзяць на другі плян. Рашальнікі гэта добра разумеюць». Cтварэньне задачак у зададзеных рамках вучыць эканомна разьмяркоўваць рэсурсы. Дык далучаймася да хеўры скахографаў!

ВР

Дыяграма. В.Жылко, 2006.

«У»: Мат за 2 хады (блізьня – памяняць месцамі караля b2 і пешку с4).

«С»: Мат за 2 хады (блізьня – памяняць месцамі караля h3 i туру g7).

Адказы: «У»: 1. Kd6 i 2. Cb6X. Блізьня – 1. Kd4 i 2. Kc6X. «C»: 1. Te4 Kpg6 2. Kh4X (1…h5 2. Ce4X). Блізьня – 1. Kpf7 i 2. Th5X.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»37

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе8

«Ідзіце нах*й». У Крамлі нецэнзурна адказалі на прапанову Францыі далучыць ЕС да мірных перамоў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць