Грамадства

Жонку доктара Руслана Бадамшына асудзілі за пратэсты. Раней прысуд вынеслі яму самому

У маі ў Мінску за ўдзел у пратэстах вынеслі прысуд вядомаму неўролагу Руслану Бадамшыну. Як даведалася «Люстэрка», яго жонку Таццяну пазней асудзілі па тым жа «народным» артыкуле.

Руслан Бадамшын. Фота: Tut.by

Таццяну Бадамшыну абвінавачвалі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт. 342 КК). Звычайна такое абвінавачванне выстаўляюць шараговым удзельнікам мірных маршаў пратэсту ў Менску ў 2020 годзе.

Справу Таццяны разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы. Які менавіта прысуд ёй вынеслі, невядома.

Бадамшына абскардзіла рашэнне суда першай інстанцыі. Яе апеляцыю будуць разглядаць 16 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. З яго раскладу і стала вядома, што жанчына была падвергнутая рэпрэсіям, як і яе муж.

Таццяне пагражае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 3 месяцаў, альбо абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, альбо пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Руслан Бадамшын — доктар-неўролаг. Раней ён працаваў у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі доктарам функцыянальнай дыягностыкі, спецыялізаваўся на спадчынных і набытых нейрамышачных захворваннях, у тым ліку СМА.

У жніўні 2020 года Бадамшын падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Тады ж яго першы раз затрымалі і адправілі на «суткі». Цягам некалькіх месяцаў ён трапляў за краты пяць разоў і сумарна адбыў больш за 60 дзён адміністрацыйнага арышту. Апошні раз, наколькі вядома, гэта адбылося ў сакавіку 2021 года, і амаль увесь месяц ён правёў за кратамі. У дзень вызвалення яго звольнілі з РНПЦ за тое, што ён спазніўся на працу пасля выхаду з ізалятара ў Жодзіна.

У 2024 годзе Бадамшына затрымалі зноў. Супраць яго распачалі крымінальную справу за фота з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску.

7 мая ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы Юлія Крэпская вынесла неўролагу прысуд. Яму прызначылі 3 гады «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча за 2 гады і 2 мільярды еўра паставіць шчыт ад дронаў на беларускай мяжы9

Прэс-сакратарка Дональда Трампа цяжарная25

Памерла французская актрыса Брыджыт Бардо2

Ці будзе снег і мароз? Якога надвор'я чакаць у навагоднюю ноч

У цэнтры Мінска бегаў лось4

«Маладыя, не п'юць — добры прыклад». На фермы ў Лідскім раёне прыехалі працаваць мігранты з Эфіопіі15

Вячорка пра вынікі года: Мы палепшылі адносіны з Украінай, вярнулася ўвага да Беларусі8

Ігар Тур: Больш за ўсё не спадабалася ў Германіі, у Гамбургу жахліва смярдзіць28

У базу «горшых з найгоршых» злачынцаў ЗША ўнеслі двух грамадзян Беларусі. Адна з іх — жанчына1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць