Грамадства77

МЗС Беларусі паскардзіўся ў ААН наконт «правакацыйных дзеянняў» Украіны

МЗС Беларусі працягвае актыўнасць з нагоды нібыта знішчэння над Беларуссю 13 украінскіх беспілотнікаў. 

У сувязі з інцыдэнтам з украінскімі БПЛА на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь беларускі бок накіраваў зварот старшыні Савета Бяспекі ААН, у якім прыцягнуў увагу да неабходнасці спынення Украінай правакацыйных дзеянняў, якія нясуць пагрозу ўцягвання Беларусі ва ўзброены канфлікт і яго распаўсюджвання на іншыя краіны рэгіёну, паведамляе прэс-служба МЗС. 

У замежнапалітычным ведамстве заявілі, што калі яшчэ раз падобныя факты паўторацца, то Беларусь пакідае за сабой права на скліканне пазачарговага паседжання Рады Бяспекі ААН.

Ніякіх пратэстаў супраць палётаў расійскіх беспілотнікаў над нашай краінай, Беларусь не выказвала. 

Учора ў МЗС Беларусі быў запрошаны дыпламат ЕС. Па версіі беларускага боку, на ўкраінскім дроне, які нібыта збілі над Беларуссю, была маркіроўка ЕС. 

Пра тое, што СПА Беларусі 9 жніўня збіла над Магілёўскай вобласцю 13 беспілотнікаў, якія ляцелі з Украіны, заявіў учора намеснік начальніка факультэта Генштаба Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.

Аднак, паводле маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 9 жніўня 2024 года падчас вылетаў авіяцыі УС РБ ніякіх дронаў выяўлена не было. Таксама не было ніякіх запускаў ракет са знішчальніка СУ-30 або верталёта Мі-24.

Менавіта на падставе нібыта збітых дронаў Лукашэнка загадаў узмацніць групоўку беларускай арміі на мяжы з Украінай.

10 жніўня на тэлеканале АНТ з'явілася відэа ад Міністэрства абароны Беларусі з рэшткамі, як сцвярджаецца, збітых украінскіх беспілотнікаў.

Каментары7

  • Комментатор
    13.08.2024
    Чья бы корова мычала
  • Фунт
    13.08.2024
    Войта у лукапутаў падгарае
  • ААН
    13.08.2024
    Ты як да ААН чалабітную падаеш, сушчэглупы халоп ? Доказавай базы нестае. Набыць у еўропе дрон, зламаць яго за пуняй, сфатаграфаваць ды выдаць за ўкраінскі шмат розуму ня трэба. Дзе запісы з радараў, дзе відэа выкарыснаньня СПА ? Дзе прабачэньні за ракетныя абстрэлы Украіны з тэрыторыі Беларусі ?

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць