Здарэнні

У дзіцячым санаторыі на Кобрыншчыне 37 чалавек захварэлі на вострую кішачную інфекцыю

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Колас», які знаходзіцца ў Кобрынскім раёне, выяўлена 37 выпадкаў захворвання наравіруснай (вострай кішачнай) інфекцыяй: 33 з іх у падлеткаў і яшчэ 4 — у выхавальнікаў. Цяпер на месцы працуе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з інфекцыяністамі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

ДРАЦ «Колас». Фота: sanatorii.by

«У большасці захворванне працякае ў лёгкай ступені. З 8 шпіталізаваных у цяперашні час у інфекцыйным аддзяленні Кобрынскай ЦРБ застаецца 2 дзіцяці і 1 дарослы. Усяго ў цэнтры на аздараўленні знаходзіцца 587 чалавек», — дае справаздачу ведамства ў тэлеграм-канале.

Першыя выпадкі захворвання выявіліся ў дзень прыбыцця новай змены дзяцей. Пасля інфекцыя распаўсюдзілася кантактна-бытавым шляхам.

Міністэрства аховы здароўя ўдакладняе, што наяўнасць віруса «не звязаная з арганізацыяй харчавання на аб'екце» — лабараторныя даследаванні супрацоўнікаў харчаблока, знешняга асяроддзя і прадуктаў харчавання гэта пацвярджаюць.

«Санітарна-эпідэміялагічнай службай арганізаваны і праводзіцца неабходны комплекс супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў, у тым ліку ўзмоцнены кантроль за якасцю правядзення прыбіранняў, захаваннем асабістай гігіены персаналам і дзецьмі, арганізавана медыцынскае назіранне за кантактнымі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы2

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці запоўнілі курткамі камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры. Вось як вырашаць праблему15

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў1

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца2

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію29

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы27

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы2

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць