Свет11

Пасяджэнне парламента Турцыі скончылася масавай бойкай

Былы футбаліст нацыянальнай зборнай напаў на прадстаўніка апазіцыі.

Скрыншот відэа Bild

Падчас пасяджэння турэцкага парламента дэпутат Алпай Азалан, які правёў 98 матчаў за нацыянальную зборную і гуляў за «Бешыкташ», «Фенербахчэ», «Астан Вілу» і «Кёльн», напаў на Ахмеда Шыка з «Рабочай партыі Турцыі».

Азалан паспеў ударыць Шыку кулаком па твары, пасля чаго да іх падбеглі іншыя парламентарыі, паведамляе Bild.

Сам Алпай Азалан прадстаўляе ў парламенце кіроўную Партыю справядлівасці і развіцця (ПСР).

Ягоны канфлікт з Шыкам разгарэўся падчас абмеркавання пастановы аб вяртанні дэпутацкага мандата праваабаронцу Джану Аталаю. Апошні адбывае 18-гадовы турэмны тэрмін за ўдзел у «акцыях і дэманстрацыях па звяржэнні рэжыму», аднак нягледзячы на гэта ён удзельнічаў у выбарах у парламент ад Рабочай партыі Турцыі. 

Падчас свайго выступу Шык раскрытыкаваў урад Турцыі, што не спадабалася Азалану. 

«Нядзіўна, што вы называеце Аталая тэрарыстам. Усе грамадзяне павінны ведаць, што самыя галоўныя тэрарысты гэтай краіны — тыя, хто сядзіць на гэтых крэслах», — сказаў Шык з парламенцкай трыбуны. 

Пасля нападу Азалана дэпутатаў турэцкага парламента не маглі супакоіць на працягу прыкладна паўгадзіны.

Некалькі дэпутатаў, сярод якіх былі і жанчыны, атрымалі траўмы, на падлозе залы пасяджэнняў засталася кроў. Пасля гэтага адбылося галасаванне, у выніку якога прадстаўнікі ПСР адхілілі прапанову апазіцыі вярнуць мандат Аталаю. 

Каментары1

  • Гайдукевіч вучыся ......
    18.08.2024
    У нашым парламенце такая бойка магла быць магчымай толькі праз дэбаты хто больш любіць лукашэнку

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда18

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка1

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда18

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць