Грамадства

Парушальнікаў правіл дарожнага руху сталі вылічваць у Беларусі з дапамогай дронаў

У кожным рэгіёне ў Дзяржаўтаінспекцыі ёсць квадракоптары. З іх дапамогай выяўляюць парушальнікаў ПДР, піша sb.by.

Дзяніс Гучак, фота sb.by

На борце беспілотніка ёсць камера. Праз яе відэа транслюецца на тэлефон дзяржаўтаінспектара падчас працы. Квадракоптары выкарыстоўваюць на найбольш небяспечных участках дарогі. Гаворка ідзе пра месцы, дзе фіксуюць вялікую колькасць ДТЗ з траўмамі пасажыраў і кіроўцаў.

Таксама дроны прымяняюць у гадзіны пік пры напружанай сітуацыі на дарогах.

«Выкарыстанне квадракоптараў дазваляе кантраляваць парадак на дарозе на значнай адлегласці ад месца дзяжурства экіпажа ДАІ. І рабіць гэта незаўважна для ліхачоў, то ёсць падміргнуць фарамі і тым самым папярэдзіць іншых кіроўцаў не атрымаецца. Яшчэ адзін плюс — бяспека супрацоўнікаў ДАІ. Яны не падвяргаюцца рызыцы пры працы на дарозе. Таксама дроны дапамагаюць паменшыць колькасць задзейнічаных для кантролю за парадкам інспектараў», — кажа намеснік начальніка службы спецыяльных мерапрыемстваў спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС Дзяніс Гучак.

Батарэйкі хапае хвілін на 50. Калі ўзровень зараду падае да 15 адсоткаў, дрон аўтаматычна вяртаецца на базу — пункт узлёту запамінае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць