Вайна55

Дазвол Украіне запускаць брытанскія ракеты Storm Shadow па Расіі блакуюць ЗША

Злучаныя Штаты больш за месяц не адказваюць на запыт Вялікабрытаніі аб дазволе Украіне выкарыстоўваць ракеты Storm Shadow для ўдараў па тэрыторыі Расіі. Пра гэта піша брытанскае выданне The Times са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Вялікабрытаніі.

Уладзімір Зяленскі з Джо Байдэнам падчас візіту ў Вашынгтон 21 снежня 2022 года. Фота: AP Photo/Patrick Semansky

«Вашынгтон фактычна блакуе дазвол Вялікабрытаніі Кіеву запускаць ракеты Storm Shadow па тэрыторыі Расіі на фоне боязі адміністрацыі Байдэна выклікаць эскалацыю вайны ва Украіне», — піша выданне.

Адзначаецца, што Вялікабрытанія чакае ўхвалення ЗША, перш чым даць Украіне «зялёнае святло». Аднак запыт паступіў у сістэму больш за месяц таму, а чыноўнікі ўсё яшчэ чакаюць, паведаміла крыніца ва ўрадзе Вялікабрытаніі.

Другая крыніца ва ўрадзе Вялікабрытаніі пацвердзіла, што «ўсё яшчэ працягваюцца дыскусіі адносна Storm Shadow з саюзнікамі», а трэцяя крыніца ў сферы абароны назвала гэта «руцінным працэсам ЗША».

Як піша выданне, хоць Вялікабрытанія сама хоча даць Украіне свабоду рабіць тое, што яна хоча, са зброяй далёкага радыусу дзеяння, для гэтага патрэбен кансэнсус саюзнікаў, уключаючы ЗША, Францыю і трэцюю краіну НАТА, якая не называецца.

Крыніца ва ўрадзе падкрэсліла, што Злучанае Каралеўства не абвінавачвае ЗША ў якой-небудзь затрымцы, дадаўшы, што такія змены палітыкі патрабуюць часу.

Раней намесніца прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША Сабрына Сінгх прызнала падчас брыфінгу ў чацвер, што ЗША «занепакоеныя эскалацыяй», калі гаворка ідзе пра выкарыстанне Украінай удараў на вялікай адлегласці. Яна таксама выказала здагадку, што для вызвалення Украіны не патрэбная зброя далёкага дзеяння.

Як піша выданне, адна з тэорый брытанскіх вайскоўцаў палягае ў тым, што ЗША, магчыма, чакаюць ацэнкі ўплыву або наступстваў украінскай аперацыі ў Расіі, перш чым прымаць рашэнне.

Член камітэта па пытаннях абароны Украіны расказаў The Times, што Украіна была вымушаная правесці сваю трансгранічную аперацыю ў Курску праз адмову Захаду дазволіць Кіеву выкарыстоўваць крылатыя ракеты вялікай далёкасці па цэлях у Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова прасіў дазволу выкарыстоўваць перададзеныя ЗША ракеты ATACMS і брытанскія Storm Shadow для ўдараў па цэлях у глыбіні Расіі, але кожны раз атрымліваў адмову з-за боязі, што гэта можа прывесці да эскалацыі канфлікту.

У траўні Зяленскі ў размове з The Guardian выказаў здагадку, што на самай справе Даўнінг-стрыт чакае ўхвалення амерыканцаў. Паводле яго слоў, канчатковае рашэнне Вялікабрытаніі і іншых партнёраў залежыць ад «кансэнсусу», прычым пазіцыя Вашынгтона з'яўляецца вырашальнай.

Каментары5

  • Мёртвая галава
    17.08.2024
    Ліберахі -- галоўныя хаўруснікі маскалёў. Яны, літаральна, як русня, галоўная пагроза існавання украінскай і беларускай нацыі.
  • Жвір
    17.08.2024
    Пазыцыя больш, чым дзіўная. Вашынгтон нібы падтрымлівае патрэбны яму градус і працяканьне канфлікта. Адной рукою даюць, другой - трымаюць. Падступная пазыцыя.
  • Янка
    17.08.2024
    Гучыць сумнеўна. Storm Shadow - зброя брытанскага паходжання, таму аніякіх дазволаў ад США кшталту End User Agreement ураду Вялікай Брытаніі на гэты конт не патрэбна. Што спраўды ніякім чынам не перашкаджае брытанскім уладам цікавіцца меркаваннем Вашынгтона і іншых сваіх хаўруснікаў.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць