Грамадства66

Без чэргаў і абмежаванняў. Хто можа ехаць на матацыкле ў Літву

Пачынаючы з 17 жніўня трапіць з Беларусі ў Літву на ўласным аўто могуць толькі беларусы з візай або ДНЖ, выданымі менавіта ў Літве. Для ўсіх астатніх адзіны шлях у Еўрасаюз на аўто ляжыць праз дзейны пункт пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы. Але ёсць альтэрнатыва — матацыкл.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Адзіны від транспарту, які не закранулі абмежаванні

Санкцыі ЕС, якія дазваляюць краінам самастойна вырашаць, якімі будуць абмежаванні ў дачыненні да ўезду легкавых аўто з беларускай рэгістрацыяй, ніяк не закранаюць такі від транспарту, як матацыклы, скутэры і мапеды.

З гэтага вынікае, што беларускія матацыклісты, як і раней, могуць трапіць, напрыклад, у Літву на матацыкле. Пры гэтым, няма розніцы, візу або ДНЖ якой краіны мае падарожнік.

Інфармацыя пра тое, што для матацыклістаў няма ніякіх абмежаванняў пасля 17 жніўня днямі пачала з'яўляцца ў адмысловых чатах.

Тое, што на перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы на матацыкле няма ніякіх абмежаванняў, пацвердзілі і ў літоўскай мытні.

Таму беларусы могуць прыязджаць у Літву на матацыклах нават у тых выпадках, калі яны маюць, напрыклад, польскую візу або польскі ДНЖ.

А што рабіць узімку?

Скарыстацца такой магчымасцю можна да зімы, паколькі цягам трох зімовых месяцаў у Літве забаронена ездзіць на матацыклах з летнімі пакрышкамі.

Таксама нельга ездзіць на матацыкле ў Літву ў сакавіку і лістападзе, калі хаця б частка праезнай часткі пакрыта снегам або лёдам.

З 1 красавіка ніякіх абмежаванняў на паездкі на матацыклах на летніх пакрышках няма. 

Нагадаем, што на аўтамабілі ў Літву пачынаючы з 17 жніўня могуць трапіць толькі беларусы з візай або ДНЖ, выдадзенымі Літвой. Такі пераходны перыяд будзе дзейнічаць да 18 студзеня 2025 года. Пасля гэтай даты аўто з беларускімі нумарамі не змогуць знаходзіцца ў Літве ў незалежнасці ад таго, з якой краіны яны туды заехалі. 

Але гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на матацыклы.

Каментары6

  • Mike
    19.08.2024
    Литовская клоунада - "агенты" к ним только на автомобилях, значит, едут?
  • Вот інцярэсна...
    19.08.2024
    А на падарункавай Tesla, ну каторава Ilon Mask Хітразачосанаму падагнаў, ужэ і Колянькі можна з Шанхаю прыехаць да каторай Вільні?
  • Сымон
    19.08.2024
    Mike, незалежна ад нашага стаўлення да захадаў, якія прадпрымае літоўскі бок - ўсё яны з'яўляюцца вынікамі суверэнітэту і дэмакратычнага ладу Літоўскай Рэспублікі. Бо падмуркам рашэнняў дэмакратычна абіраемых літоўскіх уладаў з'яўляецца літоўская грамадская думка, а інструментам іхнага выканання - суверэнітэт, бараніць які літоўцы ў велічэзнай колькасці выходзілі на Балтыйскі шлях у жніўні 1989, а таксама да Віленскага тэлецэнтру ў студзені 1991, калі Альфа забіла ў Вільні 14 чалавек і параніла каля 600.

    У беларусаў зараз няма ані суверэнітэту, ані дэмакратычгага ладу, бо Беларусь зараз фактычна з'яўляецца падмандатнай тэрыторыяй, ярлык на кіраванне якой Крэмль выдаў дыктатару Лукашэнку, падтрымаўшы канстытуцыйны пераварот 1996 і контррэвалюцыю 2020. Таму як кажуць - чыя б карова мычала.

    Але што беларусы здольныя зрабіць у гэтай сітуацыі? Адказ відавочны - усімі сродкамі даказваць літоўскаму грамадству, што беларусы - ня ворагі і не пагроза, і што яны не расейцы, не саўкі і не імперыялісты. І гэта мусяць рабіць ня толькі Ціханоўская, яе каманда і беларускія палітыкі ў выгнанні, але кожны беларус, які трапляе ў Літву. Калі пашанцавала атрымаць літоўскі ВНЖ - трэба абавязкова вучыць літоўскую мову і дэманстраваць літоўцам, што вы яе імкнецеся яе вучыць і паважаць. А ў астатніх выпадках - паводзіць сабе як беларусы, а не расейцы. Найлягчэйшы шлях гэта зрабіць - размаўляць па-беларуску.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць