Вайна44

Расійскія салдаты абрабавалі склад Wildberries у Курскай вобласці — відэа

Трое расійскіх вайскоўцаў зайшлі на склад пункта выдачы заказаў Wildberries у сяле Званае Курскай вобласці і пачалі адкрываць і выносіць пасылкі, адпраўленыя мясцовым жыхарам, піша тэлеграм-канала «Попел».

Кадр з відэа камеры назірання на складзе пункта выдачы заказаў Wildberries

Гэта трапіла на камеру відэаназірання за 23 жніўня.

Званае знаходзіцца ў 15 км ад мяжы з Украінай. УСУ не паведамлялі, што кантралююць гэтае сяло.

Крамы ў Курскім райцэнтры Глушкава таксама разрабаваныя марадзёрамі. Відэа з'явілася ў мясцовых пабліках. Глушкава застаецца пад кантролем расійскай арміі. Марадзёраць тут, імаверна, рускія байцы.

Нагадаем, раней расійскія вайскоўцы абрабавалі салон сувязі ў Курскай вобласці. Гэта трапіла на камеру відэаназірання. На кадрах мужчыны ў расійскай вайсковай форме ламалі вітрыны, выносілі тэхніку і спрабавалі адчыніць дзверы. Мяркуецца, што гэта былі вайскоўцы з батальёна «Ахмат».

Каментары4

  • зайшлі не ў тыя дзверы)
    24.08.2024
    Назва аб'екта натаўскімі літарамі напісана, грэх трафеі не ўзяць. Там жа няма бобошы з шыльдамі ваяваць.
  • Лапата
    24.08.2024
    у расіякіна дзень прайшоў дарма калі ён нічога не скраў
  • kuzu
    24.08.2024
    как писали классики, "российская армия опасна в учениях, а не в бою..." а между учениями он опасна для своих же

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць