Усяго патроху22

Памёр вынаходнік фрызбі, «лятучай талеркі»

Чалавек, які ператварыў пластыкавую талерку ў адную з самых папулярных гульняў планеты, амерыканскі вынаходнік Вальтэр Фрэдэрык Морысан, пайшоў з гэтага свету на 90-м гаду жыцця.

«Гэтая простая гульня прарвалася на ўсе кантыненты. «Лятучая талерка» трапіла, здаецца, у больш дамоў, чым усе астатнія гульні на свеце, — зазначыў у афіцыйнай заяве з жалобнай нагоды Кей Маклеф, адвакат і распарадчык спадчынай Морысана. — Як можна было прабавіць юнацтва без таго, каб не навучыцца шпурляць «талерку»?».

Морысан вынайшаў «лятучую талерку» пры канцы 40-х і назваў яе «сабачы паднос», — усё праз ягоную з жонкай завядзёнку хадзіць на каліфарнійскі пляж і шпурляць-лавіць круглы паднос для пірагоў. Па вяртанні з другой сусветнай вайны Морысан пачаў дасканаліць сваёй вынаходства. Праз колькі гадоў ён урэшце прадаў гатовы патэнт прамыслоўцам, і лятучая талерка ўрэшце атрымала назву, пад якой яе ведаюць ва ўсім свеце, «Фрызбі», па аналогіі з вядомым круглым амерыканскім «фрызбі-пірагом».

Паводле ацэнак за ўсе гэтыя гады ў свеце было прададзена больш за 200 мільёнаў толькі ліцэнзійных «лятучых талерак». У сваю чаргу чалавецтва, натхнёнае вынаходствам Морысана, завінулася і прыдумала «Ультыматыўнае фрызбі» — камандную гульню накшталт гандбола, дзе замест мяча — той жа выславёны пляскаты дыск. А яшчэ з'явіўся «Дыск-Гольф», у якім трэба трапіць «лятучай талеркай» у лунку за як мага меншую колькасць кідкоў, а таксама «Сабачае фрызбі», дзе ў лоўлі талеркі спаборнічаюць нашыя чацьвераногія сябры.

У 2001 Морысан разам з гісторыкам і адданым шанавальнікам гульні фрызбі Філам Кэнэдзі напісаў мэмуары пра сваё знакамітае вынаходства. Сёння ж, з нагоды смерці суаўтара, той гісторык апублікаваў свой асабісты зварот, у якім пазычыў нябожчыку «гладкага палёту».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў10

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Павел Спірын выехаў у Літву2

«Па-таварыску заклікаем беларускіх сяброў». У МЗС Расіі папярэдзілі Лукашэнку пільнаваць расійскія інтарэсы ў адносінах з ЗША32

У Бабруйску пацярпела жанчына — на яе з даху ўпаў снег

Карткі літоўскай Paysera перасталі працаваць у Беларусі14

У Беларусь вярнуліся дваццаціградусныя маразы

Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года12

Эканамістку з «Армтэка», якая перайшла ў IT і дапамагала бяздомным жывёлам, асудзілі па справе Гаюна4

У Германіі адбылося грандыёзнае рабаванне банка на мільёны еўра, якога ніхто не заўважыў4

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў10

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць