Вайна44

Разбілі калону расійскай інжынернай вайсковай тэхнікі на пад'ездзе да сяла Званае Курскай вобласці

Расійскія тэлеграм-каналы публікуюць відэа відавочцы, які зняў наступствы ўкраінскага ўдару па калоне расійскай інжынернай вайсковай тэхнікі на пад'ездзе да сяла Званае Курскай вобласці.

На відэа бачна, што войска РФ спрабавала аднавіць праезд па разбураным мосце ў Званым, але гэтая спроба была спыненая. Пры ўдары былі пашкоджаныя або знішчаныя не менш за 6 машын, у тым ліку грузавікі «Урал» з пантонна-маставымі паркамі (секцыямі наплаўнага моста).

Раней Украіна разбурыла або пашкодзіла ўсе даступныя расейцам масты праз Сейм у Глушкаўскім раёне Курскай вобласці, а затым нанесла некалькі ўдараў касетнымі боепрыпасамі па збудаваных побач з імі пантонных пераправах, піша «Радыё Свабода».

Каментары4

  • Гойда?
    31.08.2024
    Гойда!
  • Навошта
    31.08.2024
    НН, чаму вы не дадаеце відэа проста на сайт, навошта вы паўсюль суеце гэты расійскі тэлеграм, каб людзі там рэгістраваліся, дзеля чаго?
  • Слоп
    31.08.2024
    Навошта, странные вопросы задаете.

Цяпер чытаюць

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы65

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?12

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране14

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

На святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу5

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў5

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы65

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць