Свет11

У Нарвегіі знайшлі мёртвым кіта, якога лічылі расійскім шпіёнам

Бялуху па мянушцы Хвалдзімір знайшлі мёртвай у суботу ў Нарвегіі. Як загінула жывёла, якую, меркавана, Расія выкарыстоўвала для шпіянажу, пакуль невядома. 

Бялуха Хвалдзімір. Скрын відэа ютуб-канала ShibbyTraveler

Пра смерць кіта паведаміла некамерцыйная арганізацыя, якая займалася яго абаронай, піша The New York Times.

Гэты кіт прыцягнуў увагу грамадскасці ў 2019 годзе. Ён заблытаўся ў рыбалоўных сетках у Нарвегіі, і калі рыбак яго вызваляў, заўважыў на ім шлейку, прызначаную, меркавана, для камеры. На рыштунку быў надпіс «Рыштунак Пецярбург 2019». Кіт камфортна адчуваў сябе ў асяроддзі людзей і імкнуўся да кантакту з імі, выглядаў прыручаным. Эксперты палічылі тады, што гэты кіт правёў у няволі большую частку свайго жыцця.

Заолагі выказалі здагадку, што бялуха праходзіла падрыхтоўку для шпіянажу на адной з расійскіх вайсковых баз і магла збегчы адтуль або быць выпушчанай на заданне, але па шляху страціць відэакамеру.

Раней расійскае дзяржТБ расказвала, што ў іх ёсць праграма навучання кітоў-бялух, цюленяў і дэльфінаў для выкарыстання ў вайсковых мэтах.

Імя Хвалдзімір кіту далі нарвежцы. Гэта спалучэнне слова hval (кіт) і імя Уладзімір.

Хвалдзіміру было каля 15 гадоў.

Каментары1

  • Жвір
    01.09.2024
    Яно да людзей з даверам і сяброўствам, а людзі з чым ?

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць