Спорт

«Кожнага госця аблапліваў так, што рабілася трохі трывожна, ці вынырне той» — Саннікаў пра Мядзведзя

Палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў падзяліўся ў сваім фэйсбуку згадкай пра сустрэчу з трохразовым алімпійскім чэмпіёнам Аляксандрам Мядзведзем, пра смерць якога стала вядома ўчора.

«Давялося мне неяк пабываць на дні нараджэння трохразовага алімпійскага чэмпіёна, шматразовага чэмпіёна свету і Еўропы. Было гэта ў 1975 годзе (гэта ж жах як шмат таму назад). У Мінску праходзіў чэмпіянат свету па барацьбе класічнай (яна ж грэка-рымская), вольнай і самба, а ў Мядзведзя быў дзень нараджэння. Я быў на абедзвюх гэтых падзеях.

Імяніннік на сваім дні нараджэння ў гасцініцы «Мінск» быў і Мядзведзем, і мядзведзем. Ён кожнага госця аблапліваў так, што станавілася трохі трывожна, ці вынырне той. 

У той выдатны год у Мінск з'ехалася ўся барцоўская знаць: і спартсмены, і функцыянеры з усіх кантынентаў, усіх веравызнанняў і іншых традыцый. 

Рэстаран гасцініцы «Мінск» быў забіты пад завязку. Увесь свет, без перабольшання, увесь барцоўскі свет паспяшаўся выказаць барцу сваё захапленне, нават, я б сказаў, абажанне.

Мядзведзь быў ветлівы, чокаўся з усімі, піў «Белавежскую» і настойліва рэкамендаваў яе кожнаму, з кім чокаўся, а закусіць — абавязкова дранікамі. Ён ужо скончыў кар'еру, і мог дазволіць сабе піць не мензуркамі, а фужэрамі, пры гэтым не п'янеючы.

Яму казалі кучу кампліментаў на розных мовах, многія, відаць было, — шчыра.

Барэц спрабаваў адказваць і нават прамаўляць нейкія спічы. Але відаць было, што са словамі чэмпіён змагаўся гэтак жа, як з супернікамі на дыване. Ён іх гнуў і ламаў, каб неяк пакласці ў сказ, а калі яму гэта нарэшце ўдавалася, вельмі па-дзіцячы шчасліва ўсміхаўся і, як мне здалося, шукаў вачыма рэферы, які б зафіксаваў яго перамогу…

R.I.P».

Каментары

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў40

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы1

Азаронак назваў кіраўніцу амбасады Нямеччыны шлюхай26

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу15

Лукашэнка заявіў, што літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах12

«Першыя гады чатыры было класна». Сеньёр, ужо грамадзянін Аўстраліі, расказаў, як там з айцішкай і павукамі2

Храм Саграда Фамілія ў Барселоне стаў самым высокім у свеце. На яго паставілі першую частку крыжа

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў40

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць