Грамадства

У Брэсце за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах судзяць адразу 11 чалавек

Папярэдне ўсіх судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года

У судзе Брэсцкага раёна паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) пачалі судзіць 11 мясцовых жыхароў.

Гэта Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтышык, Мікалай Місюк, Артур Зарэмба, Дзмітрый Лысюк, Алег Бандарук, Міхаіл Верамчук, Дзмітрый Салавейка, Дзяніс Якавенка. З некаторымі з іх публікаваліся «пакаяльныя відэа». 

Паводле інфармацыі «Берасцейскай Вясны», папярэдне ўсіх судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. 

Масавую справу разглядае Сяргей Маручак, які ў 2021 годзе вынес прысуд адразу 12 чалавекам па «справе карагодаў». Агулам за брэсцкую акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года, паводле арт. 342 і 293 асудзілі ўжо 107 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць