Культура

Рускі тэатр у Мінску зробяць больш маўрытанскім

Стала вядома, як будзе выглядаць будынак сталічнага тэатра пасля рэканструкцыі.

Праектныя рэндары рэканструкцыі Рускага тэатра ў Мінску. Справа бачны пілон страчанай агароджы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Банеры з рэндарамі праектных рашэнняў павесілі на агароджы будоўлі. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына».

На рэндарах паказана, што сцены за порцікам вырашылі часткова прывесці да выгляду, які яны мелі да перабудовы будынка ў стылі савецкай неакласікі.

Першапачаткова будынак тэатра па вуліцы Валадарскага быў Харальнай сінагогай, пабудаванай у неамаўрытанскім стылі з характэрнай паласатай муроўкай. Яўрэі ўспрымалі часы панавання маўраў на Іберыйскім паўвостраве як «залаты век», бо не ведалі пераследу, які зведалі пасля Рэканкісты. Ганенні пры хрысціянскіх валадарах скончыліся выгнаннем яўрэяў з Іспаніі.

Харальная сінагога ў Мінску ў пачатку XX стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі будынак сінагогі прыватызавалі і ў 1923 годзе сінагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны яўрэйскі тэатр БССР. У час вайны і нацысцкай акупацыі тэатр амаль не пацярпеў. Пасля вайны будынак быў да непазнавальнасці перабудаваны ў духу савецкай неакласікі пад Рускі драматычны тэатр імя Максіма Горкага, які размяшчаецца ў ім дагэтуль. 

Сучасны выгляд Рускага тэатра ў Мінску. Фота: Wikimedia Commons

Пра сінагогу нагадвалі толькі дваровыя фасады з характэрнымі вокнамі і паласатай муроўкай. Цяпер неамаўрытанскі стыль вырашылі часткова вярнуць і на галоўны фасад.

Абапал галоўнага ўвахода на першым паверсе раскрыюць падковападобныя аконныя праёмы. Вокнам на другім паверсе нададуць іхні гістарычны трохлопасцевы выгляд. Трохарачнае акно прама над уваходам таксама прывядуць да таго выгляду, які яно мела, калі будынак быў сінагогай. А вось прыгожую лоджыю, на якую яно выходзіла, аднаўляць не плануюць, хоць нічога гэтаму не замінае.

Праектныя рэндары рэканструкцыі Рускага тэатра ў Мінску. Каваныя вароты, якія раней былі часткай агароджы перад сінагогай, цяпер будуць закрываць заезд у двор тэатра. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Таксама актывісты заўважылі, што на рэндарах бачныя пілоны, падобныя да тых, што мела калісьці агароджа перад сінагогай. Сёння ад агароджы не засталося і следу, і яе поўнае аднаўленне замінала б наведвальнікам тэатра. Таму багата аздобныя коўкай вароты, якія на старых фота размяшчаліся паміж гэтымі пілонамі, на рэндарах займаюць трохі іншае месца — на ўездах у двор тэатра.

Актывісты лічаць, што будынку былой Харальнай сінагогі варта цалкам вярнуць гістарычны выгляд, як прыкладу рэдкага для Мінска неамаўрытанскага стылю. Фота: Wikimedia Commons

Аўтары канала лічаць, што будынку можна было б цалкам вярнуць гістарычны выгляд.

«Сёння ў Мінску дастаткова помнікаў савецкай неакласікі, але неамаўрытанскіх — ніводнага», — тлумачаць яны сваю пазіцыю.

Праекціроўшчыкі ж вырашылі пакуль не адмаўляцца ад савецкай неакласікі, а наадварот дапоўніць яе: у франтоне порціка мусіць з'явіцца ляпная кампазіцыя на тэатральную тэму — з лірай, сцягамі, вянкамі і гірляндамі. Мяркуючы па стылістыцы, гэта можа быць элемент дэкору, які не быў рэалізаваны пры савецкай рэканструкцыі, але захаваўся ў праектных чарцяжах.

Корпус яўрэйскай бальніцы ў неамаўрытанскім стылі. Фота: Wikimedia Commons
Сучасны выгляд корпуса былой яўрэйскай бальніцы. Фота: Wikimedia Commons

Насамрэч Рускі тэатр не адзіны помнік неамаўрытанскага стылю ў Мінску. У такім жа непазнавальным выглядзе захаваўся будынак амбулаторыі Мінскай яўрэйскай бальніцы (цяпер 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я. У. Клумава) па вуліцы Леніна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы9

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру лістапада купілі ў доме, за прагляд жылля ў якім бралі 7 тысяч рублёў

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой3

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС10

Дзеці запоўнілі курткамі камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры. Вось як вырашаць праблему15

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў1

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы9

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць