Меркаванні1010

Алесь Пашкевіч – Мікалаю Чаргінцу: давай аб’ядноўвацца!

«БелГазета» на сваіх старонках звяла разам старшыню Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча і старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца.

«БелГазета» на сваіх старонках звяла разам старшыню Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча і старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Інтэрв’ю з імі былі надрукаваны ў газеце 15 лютага.

Галоўнае пытанне, якое абмяркоўвалася бакамі, — падзел творцаў на два лагеры.

«Падзел літаратараў Беларусі — справа штучная. Хочацца верыць, што пра гэта пачалі задумвацца і ўлады, і ініцыятары стварэння новага СПБ. Чым сёння адрозніваюцца два саюзы? У абодвух — як беларускамоўныя, так і расейскамоўныя пісьменнікі, людзі розных ідэалагічных і палітычных пазіцый» — сказаў Алесь Пашкевіч.

Мікалай Чаргінец падкрэсліў сваю лаяльнасць да незалежных літаратараў. «У кожным нашым часопісе («Полымя», Маладосць», «Нёман» — К.М.) друкуюцца пісьменнікі таго саюза, а назавіце хоць адно прозвішча пісьменніка з СПБ, якога б прэса СБП, не дай бог, апублікавала ў сваіх часопісах…

Я прыйшоў у гімназію №7 — там выступае Законнікаў. Нягледзячы на тое, што ён наскоквае на нас з ашалелымі заявамі, я яму паціснуў руку: «Выступай, калі ласка!»

Праводзяць дзесяткі творчых сустрэч, вечарын — калі ласка! Мяне вось Уладзімір Някляеў запрашаў на сваю творчую вечарыну — я б прыйшоў да яго, проста быў у ад’ездзе».

Пытанне, якому таксама надавалася ўвага як Пашкевічам, так і Чаргінцом, — колькасць сяброў у кожнай арганізацыі.

«…мы зацікавіліся колькасцю СБП. Пашкевіч ужо называе лічбу «аж да 800» — раней было 300, потым 400, потым 500. Танныя трукі! Яны ўключылі ў свой спіс каля 150 пісьменнікаў з СПБ, якія выйшлі з іх саюза па заяве. Хлопцы заняліся звычайным жульніцтвам.

Мы выявілі ганебныя факты: людзі, якія і блізка не ведаюць ні нашага, ні іх саюза, аказаліся ў спісах СБП!»

— папракнуў калегу генерал. А яшчэ ён заўважыў, што неаднаразова прапаноўваў Пашкевічу апублікаваць спісы сяброў абедзвюх арганізацый. «Мы гатовы хоць зараз гэтыя спісы апублікаваць, а СБП — не. Чаму? Бо шмат хлусні. Калі вы ўбачыце іх спісы, вы зразумееце, якіх жа іх 800… Дай бог, каб іх было 300 чалавек. Хлусяць «господа хорошие» — у гэтым я іх абвінавачваю».

І тым не менш, Алесь Пашкевіч паведаміў, што гатовы да аб’яднання з чаргінцоўскім саюзам.

«Чаму б нам, СБП і СПБ, пакінуць дзяліцца на сваіх і чужых, смяшыць чытачоў і псаваць творцам нервы? Можа, трэба правесці аб’яднальны з’езд, паглядзець адзін аднаму ў вочы і дэмакратычна абраць новага старшыню саюза.

Што нам дзяліць у адной дзяржаве — у Беларусі? У мяне няма амбіцый, і я гатовы пры такіх умовах хоць сёння скласці з сябе паўнамоцтвы і перадаць мяч на поле апанентаў, у рукі ўсёй пісьменніцкай супольнасці».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць