Улада

Ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне ў Беларусі не перавышае 15% рынку

Паводле ацэнак экспертаў, ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне ў Беларусі па‑ранейшаму не перавышае 15% агульнага рынку ПЗ.

Пра гэта 16 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў Аляксандр Панкоў — дырэктар кампаніі «Аксофт», якая з’яўляецца адным з вядомых пастаўшчыкоў ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння ў Беларусі.

«На беларускім рынку па‑ранейшаму дастаткова вялікая колькасць пірацкага ПЗ. Разам з тым, у нашай краіне створаны пэўныя падраздзяленні, ва ўзаемадзеянні з якімі мы спрабуем сёлета змяніць сітуацыю на рынку ПЗ, павялічыўшы долю ліцэнзійнай прадукцыі», — зазначыў дырэктар.

Паводле яго слоў, факты сведчаць аб павышэнні цікавасці карыстальнікаў да ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Так, нягледзячы на крызісны для беларускай эканомікі перыяд, кампанія «Аксофт» па выніках 2009 года павялічыла аб’ёмы продажу ліцэнзійнага ПЗ больш чым на 20%. Узрасла і дылерская сетка кампаніі: рост склаў 50%, на сёння партнёрская сетка ахоплівае больш як 250 ІТ‑кампаній па ўсёй Беларусі.

Аляксандр Панкоў звярнуў увагу на тэндэнцыю, што прасочваецца ў змяненні геаграфіі дылерскай сеткі. У 2009 годзе адбылося павелічэнне долі партнёраў, якія актыўна працуюць у рэгіёнах Беларусі. Калі ў 2008 годзе 72% партнёрскай сеткі «Аксофт» складалі дылеры з Мінска і Мінскай вобласці, то за мінулы год колькасць рэгіянальных партнёраў значна павялічылася. У выніку доля партнёраў з Мінска і вобласці скарацілася да 53%.

У хуткім часе «Аксофт» плануе актыўны выхад у рознічны сегмент, працуе над пашырэннем партфеля прадуктаў, што пастаўляюцца на тэрыторыю Беларусі. Сёлета таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на павышэнне дасведчанасці аб перавагах выкарыстання ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння.

***

Кампанія «Аксофт» з’яўляецца дыстрыб’ютарам і вядучым пастаўшчыком шырокага спектру праграмнага забеспячэння на рынку Беларусі: аперацыйных сістэм, офісных праграм, графічных пакетаў, сродкаў распрацоўкі, антывіруснай абароны і іншых. З’яўляецца дыстрыб’ютарам і афіцыйным партнёрам большасці вядучых сусветных вытворцаў праграмных прадуктаў. У лік партнёраў кампаніі ўваходзяць сістэмныя інтэгратары, пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння, зборшчыкі камп’ютэраў і іншыя арганізацыі, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Каментары

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць