Здарэнні1414

Мастака Кузьміча, які намаляваў палавы орган у Парыжы, арыштавалі

Кузьміча вінавацяць па крымінальным артыкуле. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацсетках мастака.

Скрыншот з відэа

Аляксею Кузьмічу ставіцца ў віну крымінальны артыкул: вандалізм у дачыненні да помніка архітэктуры, які прадстаўляе культурны здабытак Францыі, паведамляецца ў фэйсбуку мастака. 

У суботу беларускі мастак-акцыяніст учыніў перфоманс на Вандомскай калоне на аднайменнай плошчы ў Парыжы. Акцыю ён назваў Insemination («Асемяненне»).

На самой калоне і прылеглай прасторы Аляксей Кузьміч жоўтай фарбай з балона намаляваў палавы орган, а пасля лёг на зямлю. Неўзабаве на плошчу прыехала паліцыя.

Раней Кузьміч у канцы ліпеня правёў перформанс на магіле мастака Вінцэнта Ван Гога, пасля чаго ён на пэўны час утрымліваўся пад арыштам, а пасля быў аштрафаваны і абавязаны пакінуць тэрыторыю Францыі.

Каментары14

  • Фу
    23.09.2024
    Пазорышча.
  • Satan
    23.09.2024
    Гэты д***б сапраўды ўжо задраў. Чытая пра яго чарговае "мастацтва" мімаволі прыгадваецца Пазняк зь яго агентурай...
    Дый, Люціфер зь ім... але ж нават скандальнае мастацтва павінна быць арыгінальным! Вось ёсць роуп-джамперы... прывязаў бы вяроўку за пісюн і скочыў. Канеш можа пісюн і адарваў бы. Але застаўся б у гісторыі! А тут намазюкал шосьці. Шкалата блц
  • Прабачце, але
    23.09.2024
    Нарэшце!

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць