Грамадства77

Лукашэнка: Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан

Ён таксама нагадаў аб сваім даручэнні ўдасканаліць падрыхтоўку ваеннаслужачых у самой арміі. 

Фота БелТА

Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан. Такое патрабаванне Аляксандр Лукашэнка агучыў на нарадзе падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі, піша БелТА.

Ён таксама нагадаў аб сваім даручэнні ўдасканаліць падрыхтоўку ваеннаслужачых у самой арміі: «Каб не было залішняй муштры, каб фізічна былі гатовыя хлопцы. Фізпадрыхтоўка, як і агнявая, тактычная і вывучэнне відаў сучаснай зброі, павінна быць на першым месцы».

«Гэта значыць армію трэба страсянуць і прывесці яе ў ідэальны стан, пакуль у нас ёсць адзінства ў грамадстве і дысцыпліна.

Скончым «разборкі» ў сельскай гаспадарцы па ўборцы і іншых пытаннях, наступіць зімовы перыяд — праверка будзе вельмі жорсткая па ўсіх напрамках. Вайскоўцаў у цэлым. Не толькі арміі, але і МУС, Камітэта дзяржбяспекі. Кожнаму нарэзаныя задачы, усе ўсё ведаюць — трэба выконваць», — сказаў Лукашэнка.

Каментары7

  • Парада
    24.09.2024
    "каб фізічна былі гатовыя хлопцы. Фізпадрыхтоўка, як і агнявая, тактычная і вывучэнне відаў сучаснай зброі, павінна быць на першым месцы"/
    Хлопцы, каго загребли ў армію, выкарыстоўвайце шанс напоўніцу! Вывучайце ўсё!
  • Андрусь
    24.09.2024
    Лукашэнка не ведае слова "страсянуць". Ён у такім сэнсе ўжывае дзеяслоў "ператрахіваць". Ну, ці можа, ў закончаным трыванні і "встрахнуць". Сэнс з лукашэнкаўскім вымаўленнем той самы. Ваяваць гэтыя "встрахнутыя" і "ператраханыя" ваякі ўсё адно не ўмеюць. колькі б паказух не ладзілі.
  • Давай расстреляй миллион своих граждан
    24.09.2024
    Говорят, что чистки 1937 годов скоро просто детским лепетом покажется. Дана команда уничтожить физически миллион человек.

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі30

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў45

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі30

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць