Свет

Архіў Германіі адкрыў анлайн-выставу матэрыялаў Оскара Шындлера

Пяцьдзесят гадоў прайшло з дня смерці Оскара Шындлера, які выратаваў разам са сваёй жонкай Эмілі больш за 1200 габрэяў ад знішчэння ў канцлагерах, распавядае «Нямецкая хваля».

Оскар Шындлер і выратаваныя ім габрэі ў Ерусаліме ў 1962 годзе. Фота: AP

Да гэтай гадавіны федэральны архіў Германіі арганізаваў на сваім сайце анлайн-выставу алічбаваных запісаў са спадчыны нямецкага прамыслоўца Оскара Шындлера.

25 гадоў таму ў ніжнесаксонскім горадзе Хільдэсхайме на гарышчы дома, дзе жыла знаёмая Шындлера Анемары Штэр і дзе Шындлер правёў апошнія гадзіны жыцця, быў знойдзены чамадан, які належаў яму, а ў ім — прыкладна 7000 дакументаў і фатаграфій. Сярод іх быў арыгінальны спіс выратаваных прадпрымальнікам габрэяў, старанна задакументаваныя выдаткі на прадукты для паднявольных, схемы памяшканняў яго фабрык.

Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца, у прыватнасці, са знакамітым «Cпісам Шындлера», які змяшчае імёны габрэйскіх работнікаў, выратаваных нямецкім прадпрымальнікам. Падобныя спісы рыхтаваліся па патрабаванні нацысцкай адміністрацыі Кракава. Шындлер сцвярджаў, што пералічаныя ў спісе людзі патрэбныя яму для працы на мясцовай фабрыцы эмаляванага посуду.

Пасля пераезду ў Аргенціну ў 1955 годзе Шындлер надрукаваў на машынцы пераказ таго, што менавіта яму давялося рабіць для выратавання габрэяў ад нацысцкіх канцлагераў.

Матэрыялы Шындлера трапілі ў федэральны архіў Германіі, дзе былі ўнесены ў каталогі. Захаваны на гарышчы чамадан з паперамі, быў адпраўлены ў Ізраільскі мемарыяльны музей Халакоста «Яд Вашэм».

Кадр з фільма «Спіс Шындлера»

Амерыканскі рэжысёр Стывен Спілберг у 1993 годзе зняў эпічную драму «Спіс Шындлера», і гісторыя выратавання многіх сотняў габрэяў ад нацыстаў здабыла шырокую вядомасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў4

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў4

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць