Свет33

Расійскі прапагандыст выдаваў сябе за журналіста Рускай службы Бі-бі-сі, каб сачыць за апазіцыянерамі за мяжой

Былы супрацоўнік НТВ і медыягрупы «Известия» Айрат Шыраеў, які цяпер працуе на кампанію — вытворцу кантэнту для расійскага прапагандысцкага тэлеканала «Рен-ТВ», выдаваў сябе за карэспандэнта Рускай службы Бі-бі-сі Марка Назарава, каб атрымаць магчымасць здымаць мерапрыемствы з удзелам расійскіх апазіцыянераў у Еўропе. Пра гэта паведаміла сама Руская служба Бі-бі-сі.

Калаж: Руская служба Бі-бі-сі

Шыраеў, як сцвярджаецца, зарэгістраваў акаўнты ў месенджарах на брытанскі нумар тэлефона пад імем «Марк Назараў», стварыў пошту з адрасам на імя Марка Назарава са згадкай Бі-бі-сі і нават надрукаваў падробленую прэс-карту карэспандэнта Брытанскай вяшчальнай карпарацыі.

Пад іменем Марка Назарава Шыраеў паспрабаваў акрэдытавацца на сустрэчу з расійскай тэлевядучай Таццянай Лазаравай, якая прыехала ў Дзюсельдорф на здымкі праекта пра падлеткаў-мігрантаў. Арганізатар сустрэчы актывіст Юрый Нікіцін пасля перапіскі з Назаравым засумняваўся ў тым, што ён працуе ў Бі-бі-сі, бо не знайшоў згадак такога рэпарцёра на сайце выдання.

Устанавіць асобу псеўдарэпарцёра ўдалося з дапамогай зваротнага пошуку па фатаграфіі з яго профілю ў тэлеграме. Ён прывёў на старонку ва «ВКонтакте» пад імем Harizmatica Shiryaev. На гэтай жа старонцы ён прадстаўляецца цалкам — Айрат Маратавіч Шыраеў. На старонках у іншых сацсетках ягоным месцам працы пазначана «Рен-ТВ».

Калі «Марку Назараву» патэлефанавалі на пазначаны брытанскі нумар і паспрабавалі высветліць ягоную асобу, ён працягваў настойваць, што працуе ў Бі-бі-сі, а раней нібыта працаваў «на «Эхе Москвы» і з'ехаў з Расіі пасля пачатку вайны з Украінай. На пытанне, чаму яго называюць Айратам, ён заявіў, што гэта непаразуменне.

Калі неўзабаве Шыраеву напісалі ў тэлеграм, ужо па ягоным расійскім нумары тэлефона, ён напісаў у адказ:

«Не задавайце дурных пытанняў, каб не атрымліваць дурных адказаў. А я не хачу расказваць. Асабліва такім таварышам, як вы. Зменіце пазіцыю, прыедзеце ў Маскву, можа, раскажу, як мая фатаграфія на прэс-карце «Бі-бі-сі» апынулася. А цяпер я прапаную вам зліцца ў закат і не перашкаджаць працаваць».

Каментары3

  • Acab
    03.10.2024
    Расейскі прапагандыст ўдаваў брытанскага прапагандыста
  • Вас Зянон
    03.10.2024
    папярэджваў - паўсюль агентура.
  • Але, ж
    03.10.2024
    Вас Зянон, нават, у ягоным люстэрку. )))))))

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»2

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў12

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград5

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»23

«Праляцела шмат розных думак». Рыбак расказаў, як да яго ў эфір уварваўся лось

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць