Свет55

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»

У пракуратуру Лейпцыга паступіла некалькі заяў аб здзяйсненні злачынства, датычных выкарыстання нямецкім палітыкам з партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Ёргам Дорнау працы палітычных зняволеных на цыбульнай ферме ў Беларусі. Цяпер нямецкая пракуратура пачала папярэдняе расследаванне, піша Reform.news, спасылаючыся на публікацыю ў выданні Bild.

Ёрг Дорнау

Паводле слоў лейпцыгскага адваката і палітыка ад партыі «Зялёныя» Фердынанда Мюлера, дзеянні Дорнау відавочна трапляюць пад крымінальны артыкул аб эксплуатацыі людзей ва ўразлівым становішчы.

Сам Дорнау пакуль абвінавачванні не каментуе і не адказвае на шматлікія запыты, нават з боку ўласнай партыі. 1 кастрычніка адбылася гутарка, у якой удзельнічаў, у тым ліку генеральны сакратар саксонскага аддзялення «Альтэрнатывы для Германіі» Ян Цверг, але Дорнау не даў ясных тлумачэнняў і, па словах прадстаўнікоў фракцыі, паводзіў сябе «вельмі ўпарта і замкнёна».

Многія члены фракцыі цяпер лічаць ягоныя паводзіны «шкоднымі для партыі». Адзін з дэпутатаў абурыўся:

«У нашай фракцыі прынята, каб дэпутаты хоць бы паведамлялі пра свае паездкі за мяжу. Але спадар Дорнау робіць, што хоча, і ні пра што не дбае».

У кіраўніцтве федэральнай «Альтэрнатывы для Германіі» ўжо нібыта даўно з трывогай сочаць за дзеяннямі Дорнау, але да гэтага часу пакідалі гэтую справу вырашаць саксонскаму рэгіянальнаму аддзяленню. Аднак цяпер, падобна, цярпенне лопнула.

«Рэпутацыйная шкода, якая тут наносіцца, велізарная», — заявіў адзін з членаў федэральнага праўлення партыі, паведамляе Bild.

Цяпер партыйнае кіраўніцтва афіцыйна дыстанцыравалася ад Дорнау, заявіўшы:

«Калі абвінавачванні супраць саксонскага дэпутата спадара Дорнау адносна яго беларускага бізнэсу акажуцца праўдзівымі, «Альтэрнатыва для Германіі» рашуча дыстанцуецца ад гэтых бізнэс-практык і разгледзіць адпаведныя меры партыйнай дысцыпліны».

Каментары5

  • Алесь
    05.10.2024
    Для іх галоўнае "рэпутацыйная шкода", а не тое, што наяву адбываецца фільм "Спіс Шындлера". Гэта тое ж самае, што сказаць "халакост нанёс рэпутацыйную шкоду НСДАП". Выблядкі.
  • бабруйчанін
    06.10.2024
    Прызнанне " рэпутацыеннай шкоды" ні патрабуе іска аб " маральнай кампенсацыі"??
    Нехта на гэтага " бюргера" працавал вызвалілся зьехаў.??
    Пажадана ў эуракаштоўнасцях € швейцарскія франкі таксама прымаюцца..
    Раздзьмуць патрэбна гэты паўсюль..
    Узгадваць " тыкаць у пы.артрэты'
  • Понятно
    06.10.2024
    Все в лучших традицих нацизма и фашизма. Не зря лукашенко восхищался и продолжает восхищаться гитлером, система лукашенко — итальянского, современного русского фашизма. Поэтому и нашли общий язык и общие подходы.

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць