Каханне і сэкс66

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця

Уладальнік месенджара Telegram Павел Дураў і яго дзяўчына Юлія Вавілава, якая была разам з ім на самалёце, што сеў у Францыі, чакалі дзіця. Пра гэта расказаў сам мільярдэр.

Павел Дураў і Юлія Вавілава. Фота: сацсеткі Дурава

Пра тое, што яго дзяўчына Юлія цяжарная, Дураў даведаўся 27 жніўня, калі быў пад вартай.

«У той дзень у мяне было звычайнае шматгадзіннае сумоўе ў паліцыі. У перапынку паміж пытаннямі я спытаў свайго адваката, ці прыйдзе мая Юлія таксама на допыт. Ён сказаў, што яе чакалі, але яна не змагла прыйсці. Я стаў распытваць яго пра прычыны. «Спалохалася? З'ехала з Парыжа?» — спытаў я. Ён вагаўся. «Яна цяжарная,» — нарэшце сказаў ён.

Гэта быў не той адказ, якога я чакаў у той момант. Я заставаўся спакойным увесь час, пакуль знаходзіўся пад вартай у паліцыі, але такі паварот падзей заспеў мяне знянацку. Пасля паўзы я сказаў: «Дзякуй за добрыя навіны». Іншыя прысутныя — перакладчык, служачы, паліцэйскі — збянтэжана ўсміхаліся», — напісаў Дураў у сваім тэлеграм-канале.

Калі прадпрымальніка адпусцілі, ён даведаўся, што на яго дзяўчыну аказвалі ціск.

«Нейкі блогер пусціў слых, што яна «агент Масада». Іншым людзям прыйшла ў галаву абсурдная ідэя, што менавіта яе пасты (а не інфармацыя аб маім чартарным рэйсе) заахвоцілі паліцыю сустрэць мяне ў аэрапорце.

Праз канфіскацыю прылад яна некалькі тыдняў не магла атрымаць доступ да сваіх акаўнтаў у Telegram і Instagram. Тое, што яна замаўчала ў сацыяльных сетках, выклікала яшчэ больш чутак. Кібер-цкаванне, накіраванае на яе, працягвала набіраць абароты», — піша Дураў.

4 кастрычніка яго дзяўчына наведвала доктара і даведалася, што страціла дзіця.

«Доктар сказаў, што сэрца дзіцяці больш не білася. Цяжка апісаць боль. Да таго часу мы ўжо прызвычаіліся да гэтай думкі. Ішоў 10-ы тыдзень», — напісала Юлія Вавілава ў тэлеграм-канале.

Аперацыю ёй правялі 5 кастрычніка.

«Усё прайшло хутка, амаль без фізічнага болю. Цяпер прыйшоў час падлячыцца. Нам удалося справіцца са столькім адразу. Але для малога гэта было занадта цяжка…» — напісала яна.

Каментары6

  • Каталік
    06.10.2024
    Можа яму нагадаць які жах адбыўся ў Беларусі праз яго мэссанджэр? Колькі там дзяцей памерла і народжаных і не.
  • Чухня
    06.10.2024
    У такога самазакаханага пеўня не можа быць дзяўчыны і здаровых стасункаў. Адзіная яго дзяўчына - гэта сам дураў.
  • .
    06.10.2024
    Мабыць, і было такое насамрэч.
    Але, наколькі памятаю, практычна усе публічныя заявы Дурава былі прадуманым PR за VK, пасля за Telegram.
    Таму цяжка ўстрымацца і зараз ад адчування, што гэта яго паведамленне мае і маніпулятыўны складнік.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць