Грамадства1616

Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе збіваць дроны любым сілавікам

Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ «Аб спыненні палётаў авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў», паведамляе прэс-служба палітыка. 

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляецца, указ выдадзены ў мэтах «нарматыўнага замацавання права на прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі не толькі ў дачыненні да авіямадэляў і БПЛА, але і беспілотных паветраных суднаў, беспілотных транспартных сродкаў, уключаючы падводныя і надводныя судны, наземныя апараты і комплексы, кіраванне якімі ажыццяўляецца дыстанцыйным спосабам або ў аўтаматычным рэжыме».

У адпаведнасці з указам права на прымяненне зброі і спецыяльных сродкаў у дачыненні да беспілотных апаратаў разам з вайскоўцамі і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў надзеленыя таксама супрацоўнікі іншых ваенізаваных арганізацый.

Пад такімі арганізацыямі разумеюцца органы пракуратуры, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Лукашэнку, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы.

Каментары16

  • Любы Сілавік
    07.10.2024
    Мне раней ў софце было зашыта толькі затрыманых збіваць ў пастарунку, цяпер здолею і дроны. Раней ня мог
  • Кал-гаснікі
    07.10.2024
    Навошта хунце законы, калі яны не выконваюцца?
  • дрон
    07.10.2024
    палкамі будуць збіваць?

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць