Гісторыя2121

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя

Загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАНБ Андрэй Вайцяховіч, пад кіраўніцтвам якога праходзяць раскопкі на Менцы, паведаміў, што археолагі даказалі ўзнікненне старажытнага Менска ў канцы X стагоддзя, піша БелТА.

У 2022 годзе прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка даручыў гісторыкам разабрацца, дзе менавіта зарадзіўся Мінск. Для гэтага быў складзены план археалагічных даследаванняў комплексу на Менцы. У 2023 і 2024 гадах работы ішлі пад кіраўніцтвам археолага Андрэя Вайцяховіча, іх плануецца працягнуць і ў 2025-м.

Падчас раскопак знайшлі ўнікальныя драўляныя канструкцыі і артэфакты, якія дазволілі зрабіць новыя высновы пра гісторыю беларускай сталіцы. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што старажытны Менск зарадзіўся на Менцы і потым быў перанесены на месца зліцця Свіслачы і Нямігі.

«Мы за два гады раскопак ужо атрымалі асноўныя вынікі і шмат чаго дасягнулі. У першую чаргу мы правялі даследаванні ўнутрывальных канструкцый і цалкам вывучылі іх вонкавае аблічча, канструктыўныя асаблівасці, час іх узвядзення і далейшы лёс.

І мы можам са стоадсоткавай упэўненасцю сцвярджаць, што гэта тыповыя дрэва-земляныя ўмацаванні для старажытнарускага горада, якія былі ўзведзеныя ў самым канцы X — пачатку XI стагоддзя. Гэта значыць, горад зарадзіўся ў 990-я гады.

Гэтыя ўмацаванні былі сапраўды значнымі і па сваіх памерах не саступалі ўмацаванням, выяўленым у Мінску на Свіслачы. Гэта ў прынцыпе раўнацэнныя па магутнасці гарадскія сцены, але яны створаныя па розных тэхналогіях, бо будаваліся ў розны час. На Менцы горад з'явіўся раней. Тут класічная гарадская структура — гэта дзяцінец, вакольны горад і гарадскія пасады», — расказаў Андрэй Вайцяховіч.

Археолагі таксама вялі работы на пасадах, на дзяцінцы малога гарадзішча і выявілі сляды пражывання дружыны — рэдкія элітарныя рэчы, дарагую зброю. Яны зафіксавалі шэраг пажараў, выкліканых ваенным умяшаннем, і ўзялі ўзоры на радыевугляродны аналіз, каб атрымаць дакладную дату, калі тут рабіліся ваенныя напады, каб потым супаставіць з гістарычнымі падзеямі.

«Мы можам на 100% сцвярджаць, што гэта буйны горад, росквіт якога прыпаў на XI стагоддзе. У канцы XI стагоддзя ён паступова прыйшоў у заняпад, і да сярэдзіны XII стагоддзя жыццё тут цалкам спынілася. Мы можам гэта звязваць з узнікненнем новага горада на Свіслачы, бо цэнтр быў перанесены туды», — падкрэсліў навуковец.

Паводле яго слоў, адно пытанне яшчэ засталося нявысветленым.

«Падчас раскопак мы знайшлі пахаванні, якіх там быць не павінна. Звычайна пахаванняў не ладзілі на тэрыторыі, дзе жылі людзі, яны маглі ўзнікаць толькі ў адным выпадку — калі на гэтым месцы стаяў храм. Таму ёсць такая гіпотэза, што каля паўднёвага ўваходу ў гарадзішча была драўляная царква, вакол якой рабіліся пахаванні ў XI-XII стагоддзі. Каб даказаць гэтую версію або абвергнуць, мы на наступны год запланавалі раскопкі на меркаваным месцы знаходжання храма. Дарэчы, версія пацвярджаецца тым, што мы летась знайшлі недалёка пераноснае кадзіла», — звярнуў увагу Андрэй Вайцяховіч.

Пасля завяршэння буйных раскопак на Менцы плануецца стварыць музей. Як адзначаюць навукоўцы, гэта знакавае месца не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Усходняй Еўропы.

Каментары21

  • 1000годзьдзе Фрунзэнскага Райвыканкаму
    11.10.2024
    Пабудума на месцы знаходкі музэй Фрунзэнску, большы ад бібліяэкі з цэладабовай пашпартысткай
  • Вось каб я быў прэм ер
    11.10.2024
    Даручыў ба гісторыкам разабрацца, што Менск стаіць на месцы етаражытнае Альба Лёнкі, а ваўчыца братоў-блізьнятаў са Сьвіслачы выцягла.
    А гэты анттынацыянальны прэм ер толькі дзясяты век.
  • Вось каб я быў прэм ер
    11.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць