Грамадства

У Беларусі зноў заўважылі рэдкую качку з Усходняй Азіі

Нетыповую для нашай краіны качку сфатаграфавалі на Бярэзіне.

Фота: Onliner.by

Жыхар Бабруйска сустрэўся з незвычайнай качкай яркага колеру. Прыгожую птушку мужчына заўважыў на рацэ Бярэзіне. Аказалася, што гэта качка-мандарынка, якую ў Беларусі сустракаюць вельмі рэдка, паведамляе Onliner.

«Яркі самец праяўляў цікавасць да мясцовай качкі. Яны некаторы час плавалі разам, але, мабыць, не знайшлі агульную мову, і качка адплыла. Раней такіх качак я не сустракаў, хоць наведваю Бярэзіну часта», — распавёў мужчына.

Мінулай восенню качка-мандарынка жыла на Дубравенцы ў Магілёве. Увогуле, за апошнія пяць гадоў гэтую птушку ў Беларусі сустракалі ўсяго шэсць разоў.

Радзіма мандарынак — Усходняя Азія. Акрамя таго, частка пярэстых качак жыве ў некаторых краінах Заходняй Еўропы, дзе іх сталі разводзіць як дэкаратыўных птушак дзеля прыгажосці. З цягам часу мандарынкі вярнуліся ў прыроду і адаптаваліся да еўрапейскіх умоў.

Арнітолагі прапануюць дзве версіі таго, як мандарынка магла аказацца ў Беларусі. Яна альбо магла ўцячы з нейкага заасада і апынуцца ў дзікай прыродзе, альбо проста мігравала з Заходняй Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Алега Гайдукевіча працуе псіхолагам12

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць