Грамадства1414

Праўладны канал: Чаму Пратасевіча ўзялі на працу, а беларусаў, якія легальна ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, не бяруць?

Тэлеграм-канал «Графач», які звязваюць з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, паразважаў пра кейс Пратасевіча і, раптоўна, пра дыскрымінацыю беларусаў за палітыку.

Скрыншот відэа 

Аўтар канала наракае, што Рамана Пратасевіча, які быў адной з медыйных асоб дэмакратычнага руху, памілавалі, працаўладкавалі, адпусцілі ў адпачынак у Дубай і зараз робяць з яго ўжо прапагандысцкі кейс.

У той жа час многія беларусы не могуць уладкавацца на працу з-за палітычных артыкулаў ці нават проста подпісаў у падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў.

«Не толькі тыя, хто паддаўся ўплыву за рэпосты або хто вызваліўся пасля турмы, але і проста паставілі росчырк падчас легальнай (!) працэдуры збору подпісаў кандыдатаў — маюць аб'ектыўныя праблемы з прадузятай увагай і працаўладкаваннем, асабліва на дзяржаўныя прадпрыемствы. Тым больш у раённых гарадах», — прызнае дыскрымінацыю па палітычных матывах канал лукашэнкаўцаў.

Аўтар паста наракае, што з-за гэтага беларусы вымушаны з'язджаць у Польшчу ці Літву. І гэтая сітуацыя ўплывае не толькі на іх саміх, але і на іх сваякоў ды сяброў. І такім чынам колькасць незадаволеных сітуацыяй толькі расце.

«Сама канцэпцыя адмены не дасягае мэт рэсацыялізацыі, а наадварот штурхае ў маргіналізацыю. У Савецкім Саюзе працоўная рэабілітацыя была базай вяртання чалавека да звычайнага жыцця. Бо калі яму не пакінуць выбару — ён абавязкова вернецца да дэструктыву», — лічыць «Графач».

Таму, на думку аўтара, праблема арміі незадаволеных «не вырашаецца дэманстрацыяй асобнага прапагандысцкага кейса Пратасевіча, які не б'ецца з рэальнасцю, а толькі можа яе пагоршыць».

Каментары14

  • :
    17.10.2024
    Нават праўладным гэтая мразота смярдзіць
  • Свабодны чалавек
    17.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Антипротасевич
    17.10.2024
    Протасевич, на словах ты мастак, тебе же советовали ещё вызвать на бой Гуркова, об него сможешь кулаки свои почесать, негодяюшка. Смотрю, что в последнее время из тебя ушатом просто льется д...мо. Оно и неудивительно: ты и как специалист д..мо и как человек д..мо.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі8

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць