Грамадства44

Беларуска ўладкавалася ў Варшаве на працу зазывалай. Што яна робіць і колькі зарабляе?

Беларусцы Юліі (імя змененае) 24 гады, з іх апошнія чатыры яна працуе зазывалай у Варшаве — яна той самы чалавек, які запрашае мінакоў наведаць якую-небудзь установу. Праўда, спецыфіка дзейнасці ў Юліі асаблівая — яна зазывае ў стрыптыз-бары. Плацяць за такую працу вельмі добра — у месяц выходзіць па 10 — 12 тыс. злотых. Але і падводных камянёў нямала. Пра сваю прафесію, якую правільна называць прамоўтарам, Юлія расказала выданню Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Banzaj.pl

Ведаць тры мовы і не баяцца мужчын нападпітку

Большая частка стрыптыз-бараў Варшавы знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада. Тут па вечарах традыцыйна гуляюць гараджане і турысты. Некаторыя ўжо паспелі адпачыць у іншых установах — рэстаранах або барах.

Юлія прызнаецца, што ўладальнікі стрып-клубаў бачаць патэнцыйных кліентаў менавіта ў мужчынах, якія ўжо выпілі ў барах і начных клубах, але не змаглі там пазнаёміцца з дзяўчатамі.

«Убачыўшы шыльду стрыптыз-бара, мужчыны могуць пасаромецца да нас зайсці, асабліва калі раней не бывалі ў такіх установах. Іншая рэч, калі да іх падыходзіць прамоўтар, акуратна завязвае размову, а потым апісвае, што будзе адбывацца ўнутры клуба. Пасля гэтага многія ўсё ж прымаюць рашэнне зазірнуць», — расказвае Юлія.

Каб працаваць прамоўтарам у Варшаве, трэба ведаць як мінімум тры мовы: польскую, англійскую і рускую альбо ўкраінскую. Прычым адну з апошніх вучаць нават прамоўтары-палякі. Гэта звязана з тым, што ў Варшаве шмат эмігрантаў з Украіны, Беларусі і іншых постсавецкіх краін.

Яшчэ адно патрабаванне — добрыя камунікатыўныя навыкі. Юлія падыходзіць да выпадковых мінакоў і завязвае з імі размову. Пачынае яна зносіны, як правіла, з пытання, якое складаецца з аднаго слова: «Стрыптыз?» Калі суразмоўца ідзе на кантакт, далей беларуска расказвае пра ўстанову.

«Складаны і тонкі момант»

Працуе Юлія пяць дзён на тыдзень. Беларуска кажа, што кліенты «трапляюць да яе на вуду» ў нядзелю. Але ў будныя дні яна таксама на змене: па вячэрняй Варшаве гуляе нямала турыстаў.

Ужо паўгода Юлія працуе ў клубе, які лічыцца элітным, ён знаходзіцца на адной з самых «тусовачных» вуліц. Уваход тут платны, але і зарабляюць прамоўтары больш. А бяруць у такія месцы толькі тых, у каго ўжо ёсць досвед працы ў варшаўскіх установах.

Але і прыцягнуць кліентаў у такія ўстановы нашмат складаней — даводзіцца пераконваць, што ім ёсць за што плаціць. Рабіць гэта трэба, не фарміруючы негатыўнага ўспрымання канкурэнтаў.

«Вось гэта вельмі складаны і тонкі момант. Нельга паліваць брудам іншыя ўстановы. Іх уладальнікі пра гэта хутка даведаюцца, і тады ў нашага бара могуць пачацца праблемы, а значыць і ў мяне. Звычайна я маляўніча апісваю наш клуб», — расказвае Юлія.

Усім выдаюць пярцовы балончык

У пошуках патэнцыйных кліентаў Юліі часам даводзіцца даволі далёка адыходзіць ад клуба, а значыць яна застаецца без аховы. Таму прамоўтарам звычайна выдаюць пярцовы балончык.

Зрэшты, нягледзячы на пастаянныя кантакты з нецвярозымі мужчынамі, беларуска не лічыць такую працу небяспечнай. Кажа, за чатыры гады сур'ёзных канфліктаў на вуліцы ў яе не было, хоць яна дазваляе сабе «нахабныя, дзёрзкія жартачкі» на адрас патэнцыйных кліентаў.

Нават балончык, які ёй выдаецца, Юлія з часам перастала браць з сабой. Паводле яе, «на тусовачных вуліцах» заўсёды шмат паліцыі, да таго ж яна звычайна знаходзіцца ў полі зроку калегаў. У небяспечных сітуацыях яны пабягуць па ахову.

Часцей праблемы ўзнікаюць з кліентамі ўжо ўнутры ўстановы. Канфлікты разгараюцца паміж наведвальнікамі, а таксама паміж кліентамі і танцоркамі.

«Быў, напрыклад, адзін хлопец, які перабраў з алкаголем і пачаў лезці з братэрскімі размовамі да іншых наведвальнікаў. Такога ў нас не церпяць, бо атрымліваецца, што чалавек адцягвае кліентаў ад дзяўчынак. А гэта па выніку можа прывесці да таго, што астатнія замовяць у іх менш паслуг. Ахоўнік папрасіў таго хлопца перастаць падыходзіць да ўсіх запар, але той не падпарадкаваўся, і яго хутка ды груба выставілі на вуліцу. Іншыя наведвальнікі потым пыталіся ў мяне, што адбылося. Я ім патлумачыла, што ў нас не тая ўстанова, дзе актыўна знаёмяцца і камунікуюць. Мы пра іншае», — успамінае Юлія.

За кліента плацяць 40 злотых

Стартавая аплата зазывалу, якую прапануюць стрып-клубы, складае 40 злотых (каля 10 даляраў) за прыведзенага кліента. Стаўка можа быць і вышэйшай у залежнасці ад установы і часу працы.

Юлія кажа, што звычайна ўгаворвае зайсці ў бар дзясяткі кліентаў за ноч. У пятнічныя і суботнія вечары яе заробак складае 1,5 тыс. злотых (каля 380 даляраў).

«Цяпер я зарабляю па 10-12 тыс. злотых (2500-3000 даляраў) у месяц. У папярэдніх клубах сума была меншая — па 6-8 тысяч», — кажа Юлія.

Але ўмовы працы ў гэтай галіне даволі жорсткія. Адно з галоўных правілаў — не перашкаджаць зарабляць іншым прамоўтарам. Калі калега размаўляе з групай людзей, нельга ўмешвацца, нават каб дапамагчы, тлумачыць беларуска. Інакш складана будзе падзяліць заробак.

Яшчэ начальства Юліі не любіць, калі зазывала занадта доўга мае зносіны з адным мінаком — 10 хвілін і больш. Таксама не дазваляецца занадта доўга стаяць без справы, ні да каго не падыходзячы.

Калі адысці далёка ад клуба і доўга нікога не прыводзіць, таксама могуць быць праблемы. Юлія кажа, што ва ўстанове яна на добрым рахунку, таму патрабаванні да яе не такія строгія, а ўвогуле ўладальнікі хочуць, каб прамоўтары запрашалі кліентаў штохвілінна на працягу ўсёй ночы.

Каментары4

  • Так
    21.10.2024
    "яна дазваляе сабе «нахабныя, дзёрзкія жартачкі» на адрас патэнцыйных кліентаў"

    Зазывалы, адна з самых нахабных, хамаватых і амаральных відаў "легальнай" працы. Хто сутыкаўся ці сутыкаецца, той ведае. Напрыклад чалавек спакойна ідзе па вуліцы, а тыя адразу прыліпаюць і часам нават абураюцца, калі ім кажуць коратка проста і адназначна не.
  • Пішу вам із Познані
    22.10.2024
    Забылі рассказаць, как дальше абрабатывают кліентаў, падсовывают ім тэрміналы на аплату з такімі суммамі, што ліміты па карце не всегда праходзят, апаівают так, што чалавек нічыво не помніт патом.
    Харошый бізнес в традзіцыях лучшых украінскіх машэннікаў
  • Индеец
    22.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць