Усяго патроху33

Як беларуская стрыптызёрка дапамагла прывезці ў Мінск саліста гурта Led Zeppelin

Яна яшчэ і ашчадзіла арганізатарам дзясяткі тысяч даляраў.

Роберт Плант Robert Plant
Роберт Плант. Скрын відэа: Performanceproductionservices / YouTube

Гісторыю прыезду ў Мінск рок-вакаліста, удзельніка гурту Led Zeppelin Роберта Планта расказаў прадзюсар Генадзь Шульман у новым выпуску ютуб-канала «Міністэрства сепультуры».

Канцэрт Роберта Планта ў Мінску быў арганізаваны дзякуючы канцэртнаму менеджару Роду МакСвіну. Гэты чалавек — уладальнік прэміі Грэмі за арганізацыю гастроляў Rolling Stones.

«Гэты чалавек за год арганізаваў 400 канцэртаў групы Rolling Stones. Мы былі ў яго ў Лондане ў гасцях. У яго магутная кантора. Гэта мільянер. Але ён вельмі любіў дзяўчат з Беларусі, нашых славянскіх дзяўчат. А сам такі маленькі, плюгавы», — згадвае Шульман.

МакСвін прыехаў у Мінск разам з групай Scorpions. У горадзе ён пазнаёміўся і закахаўся ў адну стрыптызёрку. Пазней, калі мужчына арганізоўваў канцэрт Роберта Планта ў Санкт-Пецярбургу, то папрасіў Шульмана і яго партнёра па бізнэсе прывезці гэтую жанчыну туды да яго ў госці.

«Мы прывезлі яе да яго, і ён сказаў, калі мы сядзелі ў гатэлі: «У вас будзе Плант і па вельмі добрай цане», — згадвае Шульман. МакСвін стрымаў сваё слова.

Генадзь Шульман Геннадий Шульман Gennady Shulman
Генадзь Шульман. Скрын відэа minsepultury / YouTube

Калі выступ у Маскве Роберта Планта каштавала 160 тысяч даляраў, у Санкт-Пецярбургу — 80 тысяч, то канцэрт у Мінску арганізатарам каштаваў 25 тысяч даляраў. Для параўнання, ганарар гурту Deep Purple за канцэрт у Мінску склаў 107 тысяч даляраў.

Выступленне Планта прайшло ў жніўні 2003 года не на самай папулярнай пляцоўцы — стадыёне «Трактар». Як тлумачыць Шульман, стадыён «Дынама» быў на рамонце, як і Палац спорту. Іншых пляцовак на той час у Мінску не было.

Нягледзячы на невялікі ганарар, арганізатары не змаглі акупіць выдаткі на канцэрт, бо на яго прыйшло разы ў чатыры менш гледачоў, чым яны разлічвалі.

Каментары3

  • Acab
    22.08.2024
    О, бастыённая рэдакцыя, я ўражаны. Вам так карцела падаць пра вялікую ролю жанчыны, і так хораша атрымалася, што я перадчуваю прэміі ад вашых калегаў з сацыялістычнага цэху.
  • LZ
    22.08.2024
    Бо ў гэтай краіне Міхайлаў з Кіркораввм ёсьць спевака і, а не легенда Led Zeppelin
  • LZ
    23.08.2024
    Toj kancert raspačaŭsia sa spaźnieńniem mo na paŭtary hadziny...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны4

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі22

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША23

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць