Грамадства99

Стылёвы будынак у Шабанах атрымаў гран-пры міжнароднага конкурсу

Яго пабудавала вядомая беларуская кампанія, якую падазраюць у абыходзе эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Шматфункцыянальны комплекс Alutech у СЭЗ «Мінск». Фота: VIASET

На мінулым тыдні ў Ерэване былі вызначаны пераможцы XXXII Міжнароднага агляду-конкурсу Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў (МАСА).

Гран-пры і «залаты медаль» сярод рэалізаваных пабудоў былі прысуджаны шматфункцыянальнаму комплексу Alutech у Мінску.

Яго спраектавала беларускае бюро VIASET (архітэктары Дражын, Герус, Рахманько, Нікіценка, Міцько, Пятроўскі, Пішчалаў) у партнёрстве з нямецкай кампаніяй Architekten Wannenmacher + Möller GmbH (архітэктар Ваненмахер). 

Таксама аўтарскі калектыў за гэты рэалізаваны праект будзе прадстаўлены да ўзнагароджання залатым медалём Міжурадавага савета краін СНД па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці «За найлепшае архітэктурна-будаўнічае рашэнне».

Праект, прадстаўлены на конкурсе МАСА. Фота: МАСА

Alutech — вядучы вытворца алюмініевых профільных сістэм у СНД і адзін з лідараў рынку ралетных сістэм і секцыйных варот у Еўропе. Без прадукцыі кампаніі абыходзіцца мала які прамысловы праект у Беларусі. 

Новы комплекс Alutech, плошча якога складае 8500 квадратных метраў, размясціўся ў прамысловай зоне па вуліцы Сяліцкага, якая ўваходзіць у Свабодную эканамічную зону «Мінск». Ён пабудаваны па тэхналогіі хуткага ўзвядзення стальных будынкаў ASTRON. 

Комплекс складаецца з некалькі аб'ёмаў: экспазіцыйнага цэнтра, эксперыментальна-вытворчай часткі і адміністрацыйнага блока.

Шматфункцыянальны комплекс Alutech у СЭЗ «Мінск». Фота: VIASET

Самі аўтары называюць свой праект яркім прыкладам прамысловай эстэтыкі, але ў рашэнні галоўнага фасада цяжка ўвогуле пазнаць прамысловы будынак. Такі выгляд хутчэй характэрны для культурна-грамадскага цэнтра ў якой-небудзь заходнееўрапейскай сталіцы.

У рашэнні фасада выкарыстаны мінімалістычныя сродкі архітэктурнай выразнасці, характэрныя для мадэрнізму. У абліцоўцы выкарыстаны панэлі, якія імітуюць светлы камень. Фасад падзелены на дзве няроўныя часткі. Правая мае суцэльнае зашкленне, часта і наўмысна нудна члянёнае вертыкальнымі рэбрамі, якія ў перспектыўным успрыманні, дзякуючы сваёй вялікай глыбіні, паступова замяшчаюць люстраную паверхню шкла.

На кантрасце зроблена левая частка, дзе ў заглыбленні з шырокімі скосамі, знаходзіцца галоўны ўваход. Рэбры, якія візуальна падтрымліваюць дах, размешчаны па ламанай крывой, што стварае эфект хвалі. Гэтыя вертыкальныя элементы працягваюцца ў адлюстраванні воднай роўнядзі дэкаратыўнага басейна. 

Alutech і санкцыі

У сакавіку гэтага года «Бюро» сумесна з нямецкім выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazin выпусцілі расследаванне пра тое, што кампанія Alutech абыходзіць санкцыі і пастаўляе ў Еўрасаюз падсанкцыйную прадукцыю. Робіць яна гэта праз сваю расійскую кампанію і чэшскі лагістычны цэнтр. 

Сутнасць у тым, што праз тыдзень пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі саюз забараніў увозіць з Беларусі многія важныя тавары. Так холдынг «Алютэх» пазбавіўся магчымасці пастаўляць у краіны ЕС панэлі, вароты і дзверы са сталі.

Неўзабаве набыла моц забарона і на імпарт металургічнай прадукцыі з Расіі, але панэлі, вароты і дзверы са сталі не падпалі пад новыя абмежаванні ЕС. То-бок, з Беларусі некаторую прадукцыю «Алютэха» ў ЕС вывозіць ужо было нельга, а вось Расію забарона не закранула.

«Алютэх» скарыстаўся гэтым пралазам, але яго дзейнасць па абыходзе санкцый зацікавіла праваахоўныя органы ў Еўрасаюзе і Вялікабрытаніі. Праўда, пакуль расследаванне было спынена праз адсутнасць дастатковых падазрэнняў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • маленькая архітэктарка цемры
    23.10.2024
    цікавы будынак. і ўдала абыграна на апошнім фота, дзе барозды на полі падыграюць рэбрам на фасадзе
  • Вот они удивятся то
    23.10.2024
    Копия, купите очки.
  • Лол
    23.10.2024
    Правая частка, копія "Дворца съездов" у Маскве. Нічога канцэптуальна новага, усё тыя ж 60-я. Нават класічная архітэктура развівалася больш актыўна і разнастайна, чым сучасная. Новым можна тут назваць тое, што гэты крамлёўскі палац паставілі ў полі. Там і месца сучаснай архітэктуры, у палях ці сярод леса яна глядзіцца надзіва арганічна. А вось у гарадах нічога лепей за класічную архітэктуру яшчэ не прыдумалі, бо кожны класічны будынак, гэта твор мастацтва у прамым сэнсе, таму людзі ва ўсім свеце цягнуцца да такіх будынкаў і любяць класічныя гарады. Бо жыць сярод мастацтва прыемней, чым у бетонных скрынях.

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля1

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?10

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

Візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе. Пратрымаўся дзень3

Эканамістка Лузгіна: За межамі Беларусі аказалася не менш за 400 тысяч беларусаў3

«Інтэрбачанне»: як пройдзе расійская альтэрнатыва «Еўрабачанню»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля1

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць