Свет1313

«Панёс такую лухту, што нават я здзівіўся». Кізім пракаментаваў заявы Лукашэнкі

Пасол па асобых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім, які быў паслом Украіны ў Беларусі падчас пачатку вайны, пракаментаваў учорашнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Беларусь не давала Расіі тэрыторыі для нападу на Украіну і што Беларусь у вайну не ўцягнутая.

Пасол па асобых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Фота: Наша Ніва 

Кізім адрэагаваў на заяву Лукашэнкі, што той ідзе на выбары. 

«Відавочна, што ў сёмы раз ён выйдзе «пераможцам». Магчыма, гэта тычылася б выключна беларускага грамадства, калі б Беларусь не стала саўдзельнікам расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны і не стварыла міграцыйны крызіс на межах з ЕС.

Менавіта падчас яго цяперашняй кадэнцыі Беларусь, якая лічылася больш-менш нейтральнай краінай у цэнтры Еўропы, стала крыніцай пагроз, перш за ўсё для суседзяў, краінай-суагрэсарам, краінай, з тэрыторыі якой раздаюцца ядзерныя пагрозы, а таксама краінай з цяжка прадказальнай і несамастойнай знешняй палітыкай, абсалютна залежнай ад капрызаў Крамля», — напісаў Кізім.

Ён дадае, што з інтэрв'ю ВВС можна зразумець, чаго чакаць Украіне ад сёмага лукашэнкаўскага тэрміну. 

«Не люблю цытаваць, але ж «Гэта я яшчэ па мінімуме ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць наогул не ўцягнуты»… Праўда, вельмі падобна на пуцінскае «Мы яшчэ не пачыналі», — піша Кізім. — Яшчэ цікавей былі яго тлумачэнні адносна нападу Расіі з тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года. Ну вярталіся сабе расійскія войскі да сябе з вучэнняў на поўдні Беларусі, а потым раз…. і павярнулі на Кіеў… Але неяк [Лукашэнка] не тлумачыць, чаму адначасова паляцелі ракеты і бомбы па ўкраінскай тэрыторыі з беларускіх аэрадромаў і чаму гэта ўварванне працягвалася не адзін месяц. Хоць не, тлумачыць: «Спытайце ў Зяленскага» (???). Нармальна», — звяртае ўвагу на супярэчнасці Кізім.

Ён кажа, што знаходзячыся ў той час у Мінску, чуў «бляянні ягнят» (або іх маўчанне), якімі тлумачылі тамтэйшыя дыпламаты і чыноўнікі відавочны факт расійскай агрэсіі і яе падтрымкі беларускімі ўладамі».

«Прынамсі, да таго, як іх рулявому не падрыхтавалі адпаведныя тэзісы, якія ён да гэтага часу выкарыстоўвае падчас падобных інтэрв'ю. Лукашэнка, думаю ўсе заўважылі, наогул мала што мяняе ў сваіх ацэнках і тлумачэннях (якія яму «ўпіхнулі» ў галаву КДБ і СВР), хіба што ў бок нагнятання і дадавання «жудасных» прыкладаў. Так, у адказ Розэнбергу на пытанне, чаму той не падтрымаў Украіну, ён зноў панёс такую лухту, што нават я здзівіўся… Прычынай называюцца і санкцыі, і захоп вагонаў, і арышт аўтамабіляў з кіроўцамі (якіх ён нібыта вызваліў, правёўшы спецаперацыю), і пецярых забітых беларусаў, целы якіх «расчлянілі, каб мы не зразумелі як яны загінулі», — піша дыпламат. 

Ён звяртае ўвагу, што першыя санкцыі супраць Беларусі ў адказ за яе саўдзел у расійскай агрэсіі Украіна ўвяла толькі ў лістападзе 2022.

«Вагоны» і «аўто» былі ўжо пасля пачатку агрэсіі і, у гэтым кантэксце, мабыць сталі апраўданай рэакцыяй з украінскага боку «да лепшых часоў».

Аперацыя «па вызваленні» — гэта было банальнае выкарыстанне сітуацыі з абменам украінскіх кіроўцаў, якія вярталіся з Расіі праз Брэст, на расійскіх, якія ехалі ў Расію. Беларусь патрабавала дадаць сваіх кіроўцаў (іх і так планавалі аддаць пазней), у спісы расейцаў. Але самым цікавым у «тлумачэннях» выглядае павелічэнне колькасці беларусаў, якіх «расчлянілі». У папярэдніх інтэрв'ю, я ўзгадваю, гаворка ішла пра двух, а цяпер ужо пра пяцёх. Што будзе далей?

Кажу гэта без асаблівага сарказму, а тым больш самазадавальнення. Мой каментар, перш за ўсё, для таго, каб зразумець, чаго чакаць не толькі беларусам, але і нам, украінцам, і іншым краінам нашага рэгіёну ад знаходжання ва ўладзе гэтага чалавека яшчэ наступныя пяць гадоў», — напісаў Кізім.

Каментары13

  • Ist
    24.10.2024
    Не легітымная маскоўская шасцёрка якая не прадстаўляе не Беларусь ні яе народ і якую ў Беларусі не абіралі. Гвалтоўна, з дапамогай Масковіі, захапіў ўладу ў Беларусі і праводзіць злачынствы супраць чалавецтва, антыбеларускую, антыдзяржаўную і прарасейскую палітыку вынішчаючы ў Беларусі ўсё беларускае на карысць ягоных маскоўскіх гаспадароў. Трымаеца ва ўладзе выключна за кошт Масковіі, а не так званай "ўсенароднай любві і падтрымкі".
  • Андрусь
    24.10.2024
    Быў паслом Украіны ў чым? Дзе вы такую абрэвіятуру ўзялі? Гэта Рэспубліка Башкартастан?
  • 24.10.2024
    " Ён звяртае ўвагу, што першыя санкцыі супраць Беларусі ў адказ за яе саўдзел у расійскай агрэсіі Украіна ўвяла толькі ў лістападзе 2022. " !!!
    Калі у 2020 Захад увёў санкцыі супраць рыжіму , Украіна узмацніла эканамічныя ўзаемадзеяння з рыжімам . Гандль паміж Уранаінай і РБ у 2022 ўзрос у 2 разы у параўнанні з 2020 . Кіеў пасобляў абыходзіць санкцыі. Падсанкційныя угнаенні , якім Балтыя перакрыла шлях павольнай плынню ішла праз Адэсу . Мазут , электраэнергія ... і шмат ,шмат чаго . І ніводнага слова асуджаючага дзеяння рэжуму у 2020 ад Кіеву ніхто ня чуў. Тая пралітая кроў беларусаў іх не палохала . Падтрымка дыктатара сярод украінцаў была вышей за 70 адсоткаў !!
    Ну чаго вы чакалі ?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава25

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца103

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі5

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»2

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі66

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава25

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць