Грамадства1616

«Мая каманда рыхтавалася да прэзідэнцкай гонкі». Чэрачань шкадуе, што не зможа стаць кандыдатам у 2025 годзе

Экс-кандыдат у прэзідэнты ў 2020 годзе, бізнэсмен Сяргей Чэрачань збіраўся і ў 2025 годзе прымаць удзел у прэзідэнцкай гонцы, але не зможа з-за новага ўзроставага цэнзу. 

Паводле слоў Чэрачня, для яго і яго каманды прызначаная дата выбараў сталася нечаканасцю і расчараваннем, піша «Спутнік». 

«Я збіраўся прымаць удзел і ў гэтых прэзідэнцкіх выбарах, мая каманда рыхтавалася да прэзідэнцкай гонкі. Але, на жаль, праз тое, што выбары прызначаны на 26 студзеня 2025 года, я не змагу прыняць у іх удзел. Мне не споўніцца яшчэ 40» гадоў», — распавёў Сяргей Чэрачань. 

«Мне 40 гадоў споўніцца 8 мая. Мы разлічвалі, што выбары назначаць на лета 2025 года», — сказаў ён.

Пры гэтым Чэрачань паведаміў, што ў абавязковым парадку будзе прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2030 годзе.

«Да выбараў 2025 года я пачаў рыхтавацца адразу пасля прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. У 2030 годзе мы абавязкова будзем удзельнічаць у барацьбе за пасаду прэзідэнта», — сказаў ён.

Чэрачань таксама паведаміў, што не будзе ні з кім з кандыдатаў у прэзідэнты ў 2025 годзе дзяліцца галасамі сваіх прыхільнікаў.

На выбарах 2020 года Сяргей Чэрачань, паводле звестак ЦВК, набраў 1,14%. У Ганны Канапацкай, паводле афіцыйных звестак, было 1,68%, у Андрэя Дзмітрыева — 1,21%. Святлане Ціханоўскай ЦВК тады напісала 10,14%, хоць, паводле вынікаў платформы «Голас» і незалежных экзіт-полаў, тая перамагла. Фальсіфікацыя вынікаў выбараў выклікала масавыя пратэсты ў краіне.

Каментары16

  • Я
    25.10.2024
    Гадкоў 10 пачакаць, і ўзроставы цэнз парэжуць гэтак гадкоў на 10 - аккурат пад новага 30-і гадовага (на той час) прэзыдэнта (коленьку).
  • Быўшая бабарыканка
    25.10.2024
    Як быццам ёсць дурні, якія гэтага блаўана ўспрымаюць усур'ёз
  • Міша
    25.10.2024
    Хай гэты Чэрачань раскажа як яму адпачываецца ў рф, як там яго бізнес?

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць