Грамадства22

У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім

Працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам прайшоў 25 кастрычніка. Ён з’явіўся ў раскладзе судовых пасяджэнняў, піша Hrodna.life.

Фота: фэйсбук Сяргея Чабоцькі

Справа па арт. 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», разгледзелі 25 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Судзіла яго Ганна Лявусік.

Вынік суда пакуль невядомы. Сяргея маглі судзіць і як прыватную асобу, так і як ІП — уладальніка сайта.

Пра пераслед Сяргея Чабоцькі загаварылі 25 кастрычніка. У гарадскіх чатах абмяркоўвалі, што сайт s13.ru прызнаюць экстрэмісцкім. Працадаўцы і ўчастковыя раілі адпісацца ад сацсетак партала. Да вечара дзяржСМІ паведамілі, што па заяве пракурора горада Гродна матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 сапраўды прызнаныя судом экстрэмісцкімі.

Каментары2

  • Погиб Максим - да и х.. с ним
    26.10.2024
    Па-чалавечы шкады гэтага мужчыну, але расейскамоўны сайт пра Горадню ў дамене .ру абсалютна не шкада.
  • 1
    26.10.2024
    Погиб Максим - да и х.. с ним, вы памыляецеся, ці проста даўно не былі ў Беларусі, ці па-за вашай бурбалкай. Гэта рускамоўная краіна, і вялікімі часткамі гэта рускі мір, як бы не было непрыемна гэта прызнаць. Каб змяніць гэта, давядзецца шмат і доўга працаваць, і давядзецца працаваць з рускамоўнымі. Яны з часам могуць прыйсці да мовы праз сумленне, праз любоў да радзімы, праз лакальны патрыятызм. Зразумела, што вам хочацца ўсё адразу, але так не будзе. Перамены будуць вынікам цяжкага і доўгага шляху. І кожны саюзнік на ім каштоўны, з любою мовай.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць