Свет55

«Грузінская мара» перамагае ў правінцыі, прайграе ў вялікіх гарадах 

У ЦВК Грузіі ужо апрацавалі бюлетэні з 70% участкаў. 

Фота: AP Photo/Kostya Manenkov

Партыя «Грузінская мара», якая цяпер пры ўладзе, набірае пакуль 53% галасоў — але падлічаныя пераважна вынікі на малых, вясковых участках. У Тбілісі, Руставі і Батумі падлік галасоў яшчэ не скончаны. 

Акрамя таго, паводле папярэдніх афіцыйных даных, чатыры апазіцыйныя партыі нібыта пераадолелі парог у 5% і праходзяць у парламент. «Кааліцыя пераменаў» набірае 11,19%, «Адзінства — нацыянальны рух» — 9,79%, «Моцная Грузія» — 9,05%, «Гахарыя — за Грузію» — 8,26%.

Адразу пасля завяршэння галасавання, нягледзячы на адсутнасць канчатковых вынікаў, прыхільнікі «Грузінскай мары» пачалі святкаваць перамогу ў Тбілісі, запускаючы салюты каля свайго офіса, і ўжо атрымалі віншаванні ад прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана. Ганаровы старшыня партыі (фактычны яе закулісны кіраўнік) Бідзіна Іванішвілі падзякаваў прыхільнікам, падкрэсліўшы, што «партыя дамаглася рэдкага поспеху ў цяжкіх умовах».

Апазіцыя, аднак, таксама абвясціла пра сваю перамогу.

Згодна з экзітполам Edison Research, апублікаваным тэлекампаніяй Formula, апазіцыйныя сілы ў сукупнасці набіраюць 51,9%, тады як «Грузінская мара» — 40,9%. Экзітпол праводзіўся на ўсёй тэрыторыі Грузіі, акрамя некантраляваных цэнтральным урадам Абхазіі і Паўднёвай Асеці.

Прэзідэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі таксама павіншавала праеўрапейскія сілы з перамогай, адзначыўшы, што, паводле яе звестак, апазіцыя набрала 52% галасоў, і гэта яшчэ без уліку галасоў дыяспары. На сваёй старонцы ў сацсетцы Х яна напісала: «Еўрапейская Грузія перамагае з 52% нягледзячы на спробы фальсіфікацыі выбараў».

Раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што на выбарчы штаб апазіцыйнай партыі «Нацыянальны рух» (партыя цяпер зняволенага былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі) адбыўся напад. На тэрыторыю штаб ўварваліся невядомыя з дубінкамі і ўчынілі бойку з прыхільнікамі партыі.

Каментары5

  • Вах
    26.10.2024
    Не грузінская мара, а кацапская мара. Як цяжка паняволеным народам пазбавіцца рабства ў галаве!
  • Gorliwy Litwin
    26.10.2024
    Шчырая вёсачка - душа любога этнасу! Грузінскага ў тым ліку. Але не толькі. Хто перамог у вёсачцы, той перамог у краіне. Гэта вам скажа любы этнакультуроляг.
  • Pcič
    26.10.2024
    Nie padrychtavalisia... pralacieli.

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады21

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА12

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады21

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць