Культура

Гурт Zui выпусціў першы беларускамоўны альбом Arka

Zui — гэта Алена Зуй-Вайцяхоўская (вядомая беларусам як выканаўца «Шчучыншчыны» Елена ЖалудOk) і Міхась Зуй (купалавец і ЧынЧын).

Алена Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй. Фота: Zui

Над гучаннем беларускамоўнага альбома Arka працаваў гукарэжысёр Віталь Кулеўскі, у супрацы з якім раней з’явіліся альбомы гуртоў ili-ili, «Дзецідзяцей» і першы альбом Zui «Вопрос».

«У сцэнарнай справе ёсць такі тэрмін — арка персанажа. Ён азначае шлях, што прайшоў герой, ягоную трансфармацыю. Так сталася, што некаторыя песні з нашага альбома мы напісалі даўно, у Беларусі. Тады мы былі толькі напачатку тых трансфармацый, што з намі адбыліся. І пра гэта наш альбом — стан чалавека на парозе перамен», — кажа Міхась.

«Гэты альбом — сувязь з мінулым, гэта тая арка, што спалучае нас цяперашніх з намі, якімі мы былі да эміграцыі і вайны», — дадае Алена.

У параўнанні з дэбютным альбомам «Вопрос» новы альбом больш змрочны і больш танцавальны. Агрэсіўны біт спалучаецца з пяшчотай спеваў, а настальгічны сінцівэйв — як адгалосак юнацтва — падкрэслівае іранічнасць тэкстаў.

Вокладка альбома

«Напэўна, мы яшчэ не адзін год спявалі б песні выключна сабе пад нос і для сяброў. Але Павел Станкевіч з фундацыі Tutaka прапанаваў зрабіць наш альбом падчас рэзідэнцый Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага і Дому творцаў у Беластоку», — гаворыць Алена.

Альбом Arka ужо дасяжны для праслухоўвання на стрымінгавых платформах: SpotifyApple MusicAmazon.

Вокладку для альбома стварыў беларускі мастак Аляксандр Адамаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў31

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў18

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу4

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць