Свет33

У Літве загінуў былы расійскі неанацыст «Казак», які быў супраць Пуціна

Неанацыст Дзмітрый Новікаў за сваю дзейнасць правёў у турме 14 гадоў. Калі ў 2019 годзе вызваліўся, то ўцёк з Расіі ва Украіну. А апошнія гады жыў у Літве.

Дзмітрый Новікаў Дмитрий Новиков Dmitry Novikov
Дзмітрый Новікаў. Фота: t.me/mash

Як пішуць расійскія тэлеграм-каналы, 23 кастрычніка ў Літве недалёка ад вёскі Яўнішкес, на трасе Рыга — Шаўлі — Таўрогі — Калінінград грузавік збіў мужчыну, які ад атрыманых траўм памёр на месцы. Як высветлілася пазней, ахвярай стаў адзін з вядомых у мінулым актывістаў неанацысцкага руху ў Татарстане Дзмітрый Новік па мянушцы «Казак».

За свае неанацысцкія погляды Новікаў правёў за кратамі 14 год. Першы тэрмін — 4 гады — ён атрымаў ва ўзросце 21 года, калі здзейсніў напад з нажом на свайго ідэйнага ворага — актывіста левых поглядаў. Пасля вызвалення ў 2008 годзе Новікаў стварыў моладзевую неанацысцкую групоўку «Казанская дывізія», якая арганізоўвала так званыя «белыя патрулі», падчас якіх збіваліся людзі неславянскай знешнасці.

У 2010 годзе яго зноў затрымалі за групавыя напады на антыфашыстаў, што прывяло да новага тэрміну зняволення — яшчэ 3,5 года. Да якога неўзабаве дадалі год за стварэнне экстрэмісцкай групоўкі.

Нават у турме Новікаў працягваў кіраваць «Казанскай дывізіяй» і нават падбухторваў сваіх прыхільнікаў да спробы падпалу будынка ўсетатарскага грамадскага цэнтра ў Казані.

Сілавікам удалося перахапіць перапіску і прадухіліць падпал. У выніку Новікаву дадалі яшчэ чатыры гады. Сам жа ён у інтэрв'ю літоўскім журналістам сцвярджаў, што справа была сфабрыкаваная.

У 2014 годзе, па словах самога Новікава, яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні і адправіцца ў зону баявых дзеянняў у Данецкай і Луганскай абласцях. Але ён адмовіўся. Аднаму з літоўскіх выданняў Новікаў расказваў, што ў калоніі падвяргаўся катаванням і псіхічнаму ўздзеянню.

Апошнюю судзімасць — 2,5 года калоніі за экстрэмізм у інтэрнэце — Новікаў атрымаў неўзабаве пасля вызвалення. Мужчына сцвярджаў, што яго абвінавацілі ў рэпосце нейкіх выказванняў, якія ён не рабіў.

Дмітрый Новікаў у 2021 годзе. Фота: lrt.lt

Урэшце Новікаў з'ехаў ва Украіну і папрасіў там палітычны прытулак. Сцвярджаў, што «адным з першых выказваўся, што Пуцін і яго чыноўнікі — галоўныя ворагі Расіі», праводзіў мітынгі, а таксама падтрымліваў «Азоў».

Калі ж у прытулку было адмоўлена, то ў сакавіку 2021 года Новікаў праз Беларусь перабраўся ў Літву. Па ягоных словах, туды ён трапіў нелегальна па балотах.

У інтэрв'ю літоўскаму выданню ў 2021 годзе Новікаў расказваў, што, знаходзячыся ва Украіне ён займаўся арганізацыяй пратэстаў у абарону Аляксея Навальнага, даваў інтэрв'ю і расказваў пра тое, што адбываецца ў калоніі ва Уладзіміры.

23 кастрычніка 2024 года Новікаў пры загадкавых абставінах трапіў пад колы фуры.

Каментары3

  • 33
    02.11.2024
    Во - шчырых рускіх нацыстаў Летува прымае не пытаючысь пра нацыянальную бяспеку. праўда потым выглядае, што сама і забівае
  • Ага
    02.11.2024
    33, ды яшчэ направа і налева раздае грамадзянства сваё. Паводле дзіўнага зьбегу акалічнасьцяў, буйным бізнэсмэнам ды іхным «деятелям культуры» :)
  • Андрэй
    02.11.2024
    Ну нацыст - не літвініст - такім даваць прытулак можна 😁

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць