Аўто

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

Знайсці машыну з незвычайнай афарбоўкай кузава даволі цяжка. Днямі такую выставілі на продаж у Баранавічах, піша bar24.by. 

На папулярным аўтасайце прадаюць машыну, якая сваёй афарбоўкай вылучаецца на фоне астатніх. Дзякуючы незвычайнаму дызайну аўтамабіль выглядае як са старонак коміксу. Хаця па факце гэта звычайная Skoda Fabia 6Y.

У аб'яве даюцца ўсе тэхнічныя характарыстыкі аўтамабіля — 2000 год, механіка, 1,4 л бензін (метан), прабег — 346281 км. А таксама апісваецца, якія працы ў машыне рабіліся і якія расходнікі мяняліся.

Аднак апроч гэтага аўтар аб'явы дае адказ на найважнейшае пытанне, якое можа паўстаць у жадаючага купіць такую ​​«мульцяшную» машыну.

«Калі вас цікавіць момант: «А як на ёй ездзіць, што ДАІ скажа? Як тэхагляд прайсці?» Колер зарэгістраваны афіцыйна, заменены тэхпашпарт. Тэхагляд пройдзены пару дзён таму, таму ў гэтым няма ніякіх праблем», — гаворыцца ў аб'яве.

За сваю незвычайную машыну ўладальнік просіць 19984 рублі або каля 6000 долараў у эквіваленце. Аўтар аб'явы дадае, што з продажам машыны не спяшаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць