Грамадства55

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні з удзелам КДБ у Гродзенскай вобласці

Праваабаронцы пішуць, што 14 лістапада яны атрымліваюць мноства паведамленняў пра затрыманні ў Гродзенскай вобласці. У аблаве ўдзельнічаюць супрацоўнікі КДБ, паведамляе тэлеграм-канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».

Колькасць затрыманых, прычыны візітаў сілавікоў, іншыя акалічнасці сённяшніх затрыманняў невядомыя.

Нядаўна праваабаронцы паведамлялі аб масавай «зачыстцы» ў Смаргоні і Слоніме — там затрыманыя каля 50 чалавек, а таксама ў Навагрудку. 

Чарговая хваля масавых затрыманняў у Беларусі пачалася 31 кастрычніка і працягваецца да гэтага часу. 

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», частка затрыманняў звязана з тым, што 29 кастрычніка КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю дваровых чатаў. 

Падобна, што ў той жа час ГУБАЗіК «адпрацаваў» некалькі прадпрыемстваў і раёнаў у рэгіёнах. Ён дзейнічаў па ўласным плане, паралельна.

ГУБАЗіК пераважна прыходзіў да людзей, якія траплялі пад увагу сілавікоў раней. Гэта адпавядае логіцы аперацыі па перадвыбарчым застрашванні насельніцтва, пра якую «Наша Ніва» паведамляла раней.

Аблаву 31 кастрычніка — 1 лістапада па маштабе можна параўнаць з арыштамі сваякоў палітвязняў і людзей, якія ім дапамагалі, зімой 2024-га.

Вядома, што ізалятары часовага ўтрымання ў рэгіёнах і Акрэсціна ў Мінску перапоўненыя. 

«Нахапалі кучу народу. У двух– і трохмесных камерах — па 15—20 чалавек», — расказвае чалавек, які вызваліўся нядаўна.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста. 

Каментары5

  • віктась
    14.11.2024
    у малых гарадах усе пра усіх ведаюць, і знайсці "апазіцыянера" не цяжка. у тым ваўкавыску тых хто засьвяціўся ў маршах звальнялі, ці паніжалі у пасадах яшчэ у мінулых роках
  • Усе ўсё ведаюць
    14.11.2024
    віктась, гэта працуе ў абодва бакі: у малых гарадах усе пра усіх ведаюць, хто затрымліваў, хто судзіў (незаконна), хто іх жонкі, дзеці, бацькі... Усё ведаюць і запамінаюць.
  • даведка
    15.11.2024
    Я слышал историю годичной давности в тех краях, когда молодого экс-заместителя начальника РОВД по кадрам и идеологии на пенсии, а ныне ответственного чиновника и начальника структурного подразделения в райисполкоме, сыны которого продолжают его дело в милиции, показательно у всех на глазах брутально вывели с банкета в честь дня советской милиции, а ныне дня чествования ветеранов органов МВД и ВВ РБ, за экстремистские подписки, которому всё простили, а его жену (председателя профсоюза крупного завода) посадили на 5 лет делегатом Всебелорусского народного собрания.

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць