Грамадства

У Беларусі могуць зрабіць бясплатнай і другую спробу ЭКА

З прапановай дазволіць бясплатную другую спробу ЭКА ў выпадку няўдачы з першай выступіла Міністэрства аховы здароўя.

Фота: UniversalImagesGroup / Getty Images

Аб новай ініцыятыве расказаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.

«Міністэрства аховы здароўя плануе вынесці ініцыятыву аб разглядзе магчымасці ўвядзення нормы пра правядзенне двух спроб ЭКА ў выпадку, калі першая спроба аказалася безвыніковай. І даць, так сказаць, жанчыне другі шанец стаць маці», — заявіў Хаджаеў.

Цяпер для сямейных пар, дзе муж і жонка з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі і ўзрост жонкі не перавышае 40 гадоў, адна спроба ЭКА ў дзяржаўных клініках прадастаўляецца бясплатна.

Па словах Хаджаева, за тры гады з бюджэту на гэтую паслугу было выдаткавана 17 млн рублёў, піша БелТА.

У Беларусі таксама вядзецца банк донарскіх палавых клетак, што дазваляе многім парам, якія сутыкаюцца з праблемамі бясплоддзя, атрымаць магчымасць стаць бацькамі.

Таксама пацыенты, якія праходзяць не першае ЭКА, могуць атрымаць льготны крэдыт.

Летам Мінздраў абмежаваў доступ да працэдуры ЭКА для некалькіх катэгорый жанчын. Сярод супрацьпаказанняў да правядзення штучнага апладнення з'явіліся атлусценне другой ступені і больш, а таксама наяўнасць трансплантаваных органаў і тканак. Акрамя таго, ЭКА не будзе праводзіцца ВІЧ-інфікаванай жанчыне.

Таксама для пар, якія жадаюць зрабіць ЭКА, уводзіцца абавязковая кансультацыя ў псіхіятра-нарколага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць