Грамадства6464

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

«Калі адбылася гэтая трагедыя ў Ізраілі, па-мойму, не знайшлося на планеце чалавека, які не быў бы на баку Ізраіля ўсім сэрцам. І я. … Я не ведаю нармальнага чалавека, хто б падтрымліваў ХАМАС. Але тое, што адбываецца цяпер з палесцінскім народам, яго знішчэнне, таксама мала хто падтрымлівае».

Пісьменніца і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч у спецвыпуску ТОКу расказала стаўленне да канфлікту і патлумачыла, чаму хэйтары дарма абвінавачвалі яе.

У інтэрнэце распаўсюдзілася інфармацыя пра тое, што Святлана Алексіевіч уручыла прэмію RAW in WAR палесцінскім журналісткам за асвятленне ваеннага канфлікту з Ізраілем у Сектары Газа. Многія ўспрынялі гэта як падтрымку пісьменніцай Палесціны і, адпаведна, ХАМАС. 

@tokbelarus Светлана Алексиевич высказалась об Израиле и Палестине #израиль #палестина #евреи #палестинцы #светланаалексиевич #израильтяне #freepalestina ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

Вядучая ТОКу Настасся Роўда звярнулася да пісьменніцы з просьбай патлумачыць яе пазіцыю.

«Агалоска, якую атрымала ўзнагарода ў гэтым годзе, мяне вельмі здзіўляе. Гэта нагадала мне спробу нашага КДБ — дарэчы паспяховую, — пасварыць мяне з Ціханоўскай. І цяпер, па-мойму, гэта нагадвае нешта падобнае»,

— заўважыла пісьменніца і адзначыла, што не ведае, адкуль узялася такая інфармацыя:

«Таму што я не сябра журы гэтай прэміі. Я не ўручала гэтую прэмію. І ўвогуле гэтую прэмію не ўручалі!»

Насамрэч цырымонія адбудзецца вясной 2025 года. Але Святлана Алексіевіч запэўнівае, што нават не ўваходзіла ў журы. Яна проста атрымлівала гэту прэмію ў 2018 годзе.

«І калі прэмію абвяшчаюць, то тры — пяць былых герояў гэтай прэміі выказваюць сваё меркаванне. І мяне таксама спыталі. І я… Там, па-мойму, роўна тры сказы былі», — расказвае Алексіевіч.

«Пакуль вайскоўцы і палітыкі гавораць мовай вайны, жанчыны-журналісткі абараняюць жыццё, ахвяруючы сваім уласным жыццём пад абстрэламі. Ратуюць само жыццё.

Яны нам распавядаюць праўду пра пакуты свайго народа. Жанчыны заўсёды абараняюць жыццё, таму што жыццё прыходзіць у гэты свет праз жанчыну», — такая думка Алексіевіч была прыведзена ў прэс-рэлізе арганізатараў прэміі.

Канкрэтных імёнаў яна не называла, але паколькі ў прэс-рэлізе ў якасці прыкладаў указваліся дзве палесцінскія журналісткі з неадназначнай рэпутацыяй, многія падумалі, што Алексіевіч падтрымлівае персанальна іх.

Тлумачачы свае адносіны да канфлікту паміж Ізраілем і Палестынай, Алексіевіч адзначыла:

«Калі адбылася гэтая трагедыя ў Ізраілі, па-мойму, не знайшлося на планеце чалавека, які не быў бы на баку Ізраіля ўсім сэрцам. І я.

Гэтыя кадры жудасныя. Абсалютна ўсе на баку [Ізраіля]. І нават студэнты ў Германіі, з якімі я размаўляла і якія цяпер падтрымліваюць Палесціну, (…) ніхто не падтрымлівае ХАМАС.

Я не ведаю нармальнага чалавека, хто б падтрымліваў ХАМАС. Але тое, што адбываецца цяпер з палесцінскім народам, яго знішчэнне, таксама мала хто падтрымлівае.

Я думаю, што трэба шукаць дыпламатычны шлях рашэння канфлікту на Блізкім Усходзе. Знішчэнне народу ніколі не было рашэннем канфлікту», — падкрэсліла нобелеўская лаўрэатка.

Глядзіце цалкам:

Каментары64

  • Ой
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 1
    17.11.2024
    Хай бы гэтая спадарыня скаталася ў тую палесьціну, ліван, сірыю ці іран, і расказала бы там нешта пра "права жанчын". А яшчэ паспрабавала б пагуляць тамака без хіджаба, у джынсах, не прыкрываючы шыю і локці.
  • Увы, здесь война
    17.11.2024
    Звучит как "миритесь миритесь и больше не деритесь"

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца5555

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

«Букет ад Сяргея, торт ад дзяцей і праца»: як Святлана Ціханоўская адзначае свой 43-ці дзень нараджэння2

Пад Лагойскам сёння ноччу перакуліўся аўтамабіль. Айфон кіроўцы сам адправіў паведамленне ў МНС1

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін і чакае правакацый7

Пайшоў з жыцця захавальнік памяці Барысава Аляксандр Розэнблюм1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся55

ГрамадстваАбнаўляецца55

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць