Свет55

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц выступіў у абарону рашэння патэлефанаваць у Крэмль, за якое яго крытыкуюць.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Размаўляючы з журналістамі ў аэрапорце Берліна ў нядзелю перад вылетам у Бразілію на саміт G20, Шольц сказаў, што званок Пуціну быў неабходны, каб развеяць ілюзіі, якія той мог песціць, што Захад збіраецца адмовіцца ад падтрымкі Украіны, піша ВВС са спасылкаю на Reuters.

На думку Шольца, з улікам хуткага вяртання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША было б нядобра, калі б Вашынгтон падтрымліваў рэгулярныя кантакты з Пуціным, а ніводзін еўрапейскі лідар не падтрымліваў бы.

Са слоў Шольца, гутарка з Пуціным была «вельмі падрабязнай», і стала зразумела, што мала што змянілася ў поглядах расійскага прэзідэнта на вайну. «І гэта нядобрыя навіны», — канстатаваў Шольц.

Канцлер Нямеччыны патэлефанаваў Пуціну ў пятніцу ўпершыню са снежня 2022 года. Гутарка працягвалася каля гадзіны. Сярод тых, хто крытыкаваў Шольца за размову з расійскім прэзідэнтам, быў Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Украіны лічыць, што Шольц адкрыў «скрыню Пандоры».

«Цяпер могуць быць іншыя размовы, іншыя званкі. Проста шмат слоў. І менавіта тое, што Пуцін даўно хоча: яму вельмі важна аслабіць яго ізаляцыю, ізаляцыю Расіі і весці звычайныя перамовы, якія не будуць нічым завяршацца», — заявіў Зяленскі. Паводле звестак Reuters, прэзідэнт Украіны адгаворваў Шольца ад размовы з Пуціным.

Каментары5

  • Прагматычны
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Васіль
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вось
    17.11.2024
    Васіль, лукабот, вайна скончыцца, як толькі крамлёўскі гаспадар твайго гаспадара выведзе ўсіх рашысцкіх акупантаў.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк6

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм8

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк6

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць