Вайна1212

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow

Пасля навіны, што Джо Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння, амаль адразу з'явілася навіна, што Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow. 

Storm Shadow на Парыжскім авіясалоне ў Ле-Буржэ, 2023 год. Фота: AP Photo / Lewis Joly

Інфармацыю пра гэта паведаміла французскае выданне Le Figaro. 

Storm Shadow / SCALP-EG — брытана-французская крылатая ракета вялікай далёкасці. Storm Shadow — яе брытанская назва ракеты, французскі варыянт ракеты пазначаецца абрэвіятурай SCALP-EG (фр. Système de croisière conventionnel autonome à longue portée Emploi General — шматмэтавая высокадакладная крылатая ракета вялікай далёкасці з аўтаномным навядзеннем).

Далёкасць палёту ракеты дасягае 560 км, але Украіне ракеты такой далёкасці не перадавалі. 

Каментары12

  • Васіль
    17.11.2024
    Што Трамп жыватварашчы робіць!
  • Срочно!
    17.11.2024
    Курск, Белгород, Орёл, Воронеж, Ростов-на-Дону, Краснодар, Липецк, эвакуируйтесь срочно, пока не поздно!
    Брянск, Смоленск, срочно объявляйте о референдуме о независимости и создании Смоленской Республики.
  • Жвір
    17.11.2024
    Васіль, нічога ён ня робе, языком меле, як заўжды. Байдэн, трэба сказаць, добра дапамог Трампу, прыняўшы такое рашэньне, гэта, як добрага штурхеля каленам пад зад яму выпісаў. На свой рахунак Трамп гэтае рашэньне ніяк не запіша, то бок, усе найбольш важныя рашэньні ў пытаньнях дапамогі Ўкраіне прыняў Байдэн.

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў5

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць