Вайна44

Зяленскі абмеркаваў з Блінкенам і Лэмі пытанне ўдараў па Расіі дальнабойнай зброяй. Вялікабрытанія ўжо згодная?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў Кіеве з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Лэмі. Сярод іншых пытанняў абмяркоўвалася справа атрымання дазволу на правядзенне ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расіі.

Злева направа — Энтані Блінкен, Уладзімір Зяленскі і Дэвід Лэмі. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein, Pool

Зяленскі назваў праведзеную размову «вельмі змястоўнай і працяглай» і адзначыў, што падчас яе атрымалася абмеркаваць «усе ключавыя пытанні» — у тым ліку і дальнабойную зброю.

Энтані Блінкен, у сваю чаргу, паабяцаў перадаць прэзідэнту ЗША Джо Байдэну пажаданні ўкраінскіх уладаў адносна ўдараў амерыканскай зброяй па тэрыторыі Расіі.

У той жа час газета The Guardian паведаміла, што Вялікабрытанія нібыта ўжо вырашыла дазволіць Украіне наносіць удары сваімі дальнабойнымі ракетамі Storm Shadow па расійскай тэрыторы.

Выданне са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе піша, што, нягледзячы на тое, што рашэнне ўжо прынятае, пра яго ўсё ж не будуць абвяшчаць у пятніцу па выніках сустрэчы брытанскага прэм'ера Кіра Стармера з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Па словах суразмоўцаў газеты, сумесны візіт Блінкена і Лэмі ў Кіеў увогуле не адбыўся б, калі б станоўчага рашэння па выкарыстанні заходніх дальнабойных ракет для ўдараў па тэрыторыі Расіі не было прынята.

Каментары4

  • Зая, Балі!
    11.09.2024
    Гэтыя клоўны смяшней за КВЗ Маслякова, ей-богу.
  • Цырк
    12.09.2024
    Зая, Балі!, чамадан замест унітаза смяшней і дырэктар калгаса памерам з Дэпардье таксама.
  • Генерал Гурулеў
    12.09.2024
    Пачынайце бамбіць Варонеж і не забудзьцеся дзяўбануць па Шыбекіна.

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт3

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт3

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць