Грамадства1010

Аляксей Дзікавіцкі датэрмінова пакідае «Белсат»

Выканаўца абавязкаў дырэктара канала меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада. Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў зрабіць так, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV», паведамляе «Белсат».

Аляксей Дзікавіцкі. Фота: Белсат

Выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі паведаміў рэдакцыі, што падаў кіраўніцтву Польскага тэлебачання (TVP) заяву аб звальненні на ўласнае жаданне ад 22 лістапада:

«Сёння я падаў заяву аб скасаванні працоўнай дамовы з прапановаю зрабіць гэта паводле згоды бакоў і спыніць супрацу ўжо ў гэтую пятніцу».

Дзікавіцкі растлумачыў, што яму загадана зліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV», а ён не хоча гэтага рабіць нават фармальна.

Рэакцыя кіраўніцтва Польскага тэлебачання на гэтую заяву аб звальненні пакуль невядомая.

15 лістапада рэдакцыя «Белсата» разам з выканаўцам абавязкаў дырэктара даведалася пра прызначэнне новай кіраўніцы — Аліны Коўшык.

Журналістам таксама было абвешчана, што «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкаю, а стане часткаю новага цэнтру замежнага вяшчання TVP, куды таксама залучаць англамоўны канал TVP World. Эфір «Белсату» будзе падзелены паміж трыма рэдакцыямі: беларускай, расейскамоўнай рэдакцыяй «Вот Так» і ўкраінскай, што пакуль не мае назвы. Кожная будзе мець сваіх 6 гадзінаў.

Чаму кіраўніцтва Польскага тэлебачання пастанавіла не пакідаць Дзікавіцкага на чале беларускай рэдакцыі, журналістам не патлумачылі. Ён меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня.

Аліна Коўшык цягам 15 гадоў працавала на «Белсаце», у тым ліку ў якасці галоўнай вядоўцы, рэдактаркі і прадзюсаркі тэлепраграмаў. У верасні 2022 года пайшла ў палітыку: далучылася да Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, а потым трапіла ў Каардынацыйную раду. Яна ўжо пакінула абедзве структуры дзеля працы на тэлеканале.

Каментары10

  • Перспектывачка
    19.11.2024
    Гэта гісторыя не столькі пра Белсат, колькі пра "рады" і "кабінеты": праца ў структурнай адзінцы цэнтру замежнага вяшчання TVP для спадарыні Коўшык (і я з ён згодны) больш перспектыўная за мітусню палітычных грантасмокаў з амаль пратэрмінаваным мандатам.
  • Аў
    19.11.2024
    А журналісты спыталі польскіх паноў, чаму яны скінулі Дзікавіцкага і паставілі Коўшык з офісу Ціханоўскай? Ці чакаеце, што яны самі да вас прыйдуць і ўсё патлумачаць у сваёй гаспадарцы?
    Працу сваю рабіце!
  • .
    19.11.2024
    Сумна (хоць і не глядзеў амаль).
    Артыкул пра сыход пераклікаецца з папярэднім "Дзікавіцкі: Па-людску разумею рыторыку Рамашэўскай. Але я б сышоў спакайней"

    "каментуючы ваша прызначэнне, яна ў тым ліку сказала: «Мне ўсё роўна, хто будзе забіваць «Белсат»..."
    І ўсё ж забілі (як асобны канал).

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць