Грамадства55

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў расказаў пра вучэнні па разгоне мітынгаў, якія праводзяць сілавікі ў гэтыя дні.

Фота: МУС Беларусі

Кубракоў заявіў, што сілавікі адпрацоўваюць эпізоды 2020 года.

Прычым, мяркуючы з ягоных слоў, міліцыянераў вучылі і змагацца з чэргамі на выбарчых участках, якія Кубракоў назваў «штучна створанымі».

«Сёння адпрацавалі эпізоды, якія адбываліся ў рэспубліцы ў 2020 годзе, а таксама тыя, што мелі месца ў іншых краінах. Бо ў нас пачыналася ўсё з банальнага — чэргаў на выбарчыя ўчасткі. Яны штучна ствараліся, каб сабраць людзей і потым вывесці іх на цэнтральныя вуліцы, перакрываць дарогі», — адзначыў Кубракоў.

Акрамя гэтага, сілавікі адпрацоўвалі абарону адміністрацыйных будынкаў і іншых аб'ектаў, а таксама прымяненне тэхнікі супраць пратэстоўцаў.

У 2020 годзе ў дзень прэзідэнцкіх выбараў на ўчастках у Беларусі і за мяжой быў ажыятаж, камісіі не спраўляліся з наплывам людзей. Многія беларусы гадзінамі стаялі ў чэргах на ўчастках, каб аддаць свой голас.

Каментары5

  • Бывалы
    20.11.2024
    Учились с автоматов расстреливать собравшихся в очереди?
  • Сьведка чэргаў
    20.11.2024
    Помню, прыходжу ў школу, дзе на нашым участку галасаванне. Амаль да ўваходу расцягнулася чарга, праз увесь школьны калідор. Раней такога ажыятажу не бачыў. Добрая палова (ну няхай трэць) была з белымі стужкамі на руцэ. Ну, каму гэты ёлупень будзе казаць? Ну што, мы не памятаем, як было? Ні сораму, ні страху. Хлус.
  • кіно, віно і "бульбяныя"
    21.11.2024
    Ну вось і вырашылі пытанне "ісці альбо не ісці на выбары". Калі прыйдзеш, то з табою будуць змагацца.

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА3

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра25

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць