Свет22

Папа Рымскі зацвердзіў абрад свайго пахавання

У Ватыкане 20 лістапада было апублікавана новае выданне Ordo Exsequiarum Romani Pontificis — парадку пахавання рымскага пантыфіка. Яно было зацверджана Папам Францішкам, а першы асобнік атрымаў сам пантыфік, паведамляе Katolik.life на падставе публікацыі ў афіцыйнай ватыканскай прэсе.

Галоўныя новаўвядзенні — абрад канстатацыі смерці пантыфіка будзе цяпер адбывацца не ў пакоі, а ў ягонай асабістай капліцы.

Цела спачылага будзе неадкладна пакладзена ў труну. Выстаўляцца для апошняга развітання яно будзе таксама ў труне, а не на катафалку, як гэта рабілася раней.

Замест трох традыцыйных трунаў з кіпарыса, свінца і дуба цяпер будуць выкарыстоўвацца толькі дзве — з цынку і дрэва.

«Абноўлены абрад мае на мэце паказаць, што здзяйсняецца пахаванне пастыра і вучня Хрыста, а не моцнага свету гэтага», — патлумачыў арцыбіскуп Дыега Равелі, кіраўнік Службы папскіх літургічных набажэнстваў.

Новая Кніга абрадаў заменіць выданне 2000 года, зацверджанае ў 1998 годзе Янам Паўлам II, якое выкарыстоўвалася падчас яго пахавання ў 2005 годзе, а таксама, з некаторымі зменамі, падчас пахавання Бенедыкта XVI у 2023 годзе. Пры падрыхтоўцы новага выдання пад увагу браліся некаторыя заўвагі, якія ўзніклі падчас пахаванняў гэтых пантыфікаў, а таксама пажаданні папы Францішка, які папрасіў спрасціць абрады і распрацаваць іх такім чынам, каб яны лепш праяўлялі веру Каталіцкай царквы ва ўваскрослага Хрыста.

Адна з самых значных змен — спрашчэнне тытулаў пантыфіка. Была вернута тэрміналогія, якая выкарыстоўвалася ў трэцім выданні Рымскага Імшала 2008 года: Папа, Біскуп Рыму і пастыр.

Відавочна, што першым паводле абноўленага абраду будзе пахаваны цяперашні Папа Рымскі, якому 17 снежня мае споўніцца 88 гадоў. У мінулым годзе Францішак заявіў, што хацеў бы быць пахаваным у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

Каментары2

  • парадку пахавання рымскага пантыфіка
    20.11.2024
    панты- што?
  • асінавая куля
    20.11.2024
    "Замест трох традыцыйных трунаў з кіпарыса, свінца і дуба цяпер будуць выкарыстоўвацца толькі дзве — з цынку і дрэва"
    ну ўжо парагрэс

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

19‑гадовая дзяўчына пайшла працаваць трактарысткай. Расказвае, як ёй5

Кучынскі — Кавалеўскаму: Адмаўляць заслугу Ціханоўскай, што пытанне палітвязняў у міжнародным парадку дня — ігнараваць відавочнае57

Як у Вязынцы гукалі вясну ФОТЫ3

На кніжную выставу ў Мінск прыязджала Дар'я Данцова8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць