Свет33

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі

Спецыяльная двухпартыйная камісія, якая кансультуе Кангрэс ЗША па пытаннях адносін з Кітаем, заклікае прыняць шэраг жорсткіх законапраектаў, каб супрацьстаяць нарастаючым эканамічным і тэхналагічным выклікам з боку Пекіна. 

Фота: Eric Risberg / AP Photo

У сваёй штогадовай справаздачы, апублікаванай у аўторак, уплывовая двухпартыйная камісія пры Кангрэсе ЗША па пытаннях бяспекі і эканамічных адносінах з Кітаем настойліва рэкамендавала амерыканскім заканадаўцам адмяніць для Пекіна пастаянны статус нармальных гандлёвых адносін (PNTR) і закрыць для яго лазейку, якая дазваляе кітайскім таварам коштам да 800 даляраў уваходзіць у ЗША без мытных пошлін.

У самім Кангрэсе таксама назіраецца двухпартыйная падтрымка гэтай ідэі, піша выданне The Washington Post.

Адмена PNTR, якая дзейнічае з 2001 года пасля далучэння Кітая да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), стала б беспрэцэдэнтным крокам. Гэтая мера істотна падвысіла б тарыфы на кітайскія тавары (якія ў ЗША і так высокія) і панізіла б у вачах Злучаных Штатаў гандлёвы статус Кітая да ўзроўню такіх краін, як Куба, Паўночная Карэя, Расія і Беларусь, піша выданне The Washington Post.

Дональд Трамп перад перамогай на выбарах абяцаў павысіць тарыфы на кітайскія тавары да 60%, і адмена PNTR для Кітая можа стаць легальным механізмам для рэалізацыі гэтага абяцання. Амерыканскія заканадаўцы таксама дапускаюць павелічэнне тарыфаў і да 100%.

У дадатак да гэтага, камісія заклікае ўлады ЗША запусціць поўнамаштабную праграму па развіцці штучнага інтэлекту па прыкладу Манхэтэнскага праекта часоў Другой сусветнай вайны (які даў свету першую атамную бомбу), каб атрымаць над Кітаем значную тэхналагічную і вайсковую перавагу.

«Кітай застаецца найбольшай эканамічнай пагрозай нашага часу. Неабходна адказваць не толькі на гандлёвыя практыкі і тэхналагічныя дасягненні Кітая, але і на парушэнні ім правоў чалавека», — рэзюмавала двухпартыйная камісія рэспубліканцаў і дэмакратаў пры Кангрэсе ЗША.

Кітайская амбасада ў Вашынгтоне ўжо раскрытыкавала справаздачу, назваўшы яе «поўнай дэзінфармацыяй і паклёпам», і заявіўшы, што запрапанаваныя ў дакладзе меры «супярэчаць правілам СГА і могуць пашкодзіць як амерыканскай, так і сусветнай эканоміцы».

Каментары3

  • Трамп
    21.11.2024
    Нарэшце з Трампам справы пачнуць рабіцца!
  • Фэйспалм
    22.11.2024
    «Кітай застаецца найбольшай эканамічнай пагрозай нашага часу. Неабходна адказваць не толькі на гандлёвыя практыкі і тэхналагічныя дасягненні Кітая, але і на парушэнні ім правоў чалавека», — рэзюмавала двухпартыйная камісія рэспубліканцаў і дэмакратаў пры Кангрэсе ЗША.

    Давайце шчыра, каб Кітаў быў проста беднай адсталай краінай з вялікай колькасцю насельніцтва, то пытанні правоў чалавека нікога ў Кангрэсе не турбавалі бы.
  • Кэп
    25.11.2024
    Фэйспалм, Сирия бедная страна,куба бедная страна. Но вопросы прав человека там Конгресс волнуют

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць