Культура33

На найбольшай навуковай канферэнцыі Амерыкі аж 6 секцый было прысвечана Беларусі

Бостан. Упершыню за 56 гадоў правядзення канферэнцыі Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў (ASEEES) там столькі гаварылася пра Беларусь. Шэсць секцый было прысвечана беларускай культуры і мастацтву.

На канферэнцыі Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў (ASEEES)

На форуме, які прайшоў 21—24 лістапада, філосаф Таццяна Шчытцова прэзентавала часопіс «Топас», а драматург Андрэй Курэйчык расказваў пра кіно і наратывы супраціву.

Кнігарня «Глобус» з Сан-Францыска прывезла на кніжны кірмаш выданні з Беларусі, якія суседнічалі з кнігамі польскіх выдавецтваў.

Асаблівай падзеяй стаў літаратурны вечар з удзелам творцаў. Распачаў імпрэзу перакладчык Сяргей Шупа, якога адмыслова запрасіла беларуская грамада Бостана. На вечарыне выступілі пісьменніца з Нью-Ёрка Таццяна Заміроўская, паэтка са Стэнфарда Марыя Маліноўская (вядомая па вершы «Бело-красно-белый флаг») і Юлія Чарнышова з Ельскага ўніверсітэта, якая чытала свой аўтафікшн пра вайну, напісанымі ў Львове.

Жэня Міронава з Гарварда і Саша Рэйзар з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары здолелі аб'яднаць беларускую праграму ў адзіны паток. Гэта першы выпадак, калі беларуская тэматыка атрымала такое шырокае прадстаўніцтва на найбуйнейшым форуме славістаў у Паўночнай Амерыцы.

ASEEES, заснаваная ў 1948 годзе, з'яўляецца галоўнай міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў, звязаных з Цэнтральнай Азіяй, Каўказам, Расіяй і Усходняй Еўропай. Прыкра, што ў амерыканскіх універсітэтах дагэтуль няма кафедраў беларусістыкі, і маладыя навукоўцы мусяць абапірацца на падтрымку дыяспары.

Каментары3

  • Вадя
    25.11.2024
    Курейчика знаю, остальных нет Секции, заседания, дискуссии - всё это замечательно, но что в сухом остатке? Жыве Беларусь в Бостоне точно так в Кливленде?
  • JJ
    25.11.2024
    Вадя, акадэмічныя даследванні - гэта тое, што вымагае шмат часу, сілаў, тое, што застанецца ў гісторыі. Ад усёй сёняшняй прапаганды, заявы большасці палітыкаў, поп культуры, праз 20-30 год не застанецца нічога, а па грунтоўных працах і даследваннях будуць вывучаць гісторыю і меркаваць пра Беларусь у будучыні. Таму такія стрымы на канферэнцыях значаць для будучыні Беларусі значна больш, чым выказванні раскручаных медыя персонаў.
  • Не галасі!
    25.11.2024
    Вадя, ёсць такая казка "Лёгкі хлеб". Па-сяброўску рэкамендую.
    Там галодны воўк хацеў адразу сухога астатку.

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў3

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць