Грамадства

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Месца пакуль трымаецца ў сакрэце.

Ілюстрацыйнае фота

Новы светлавы аб'ект у форме НЛА ўпрыгожыць сталіцу ў снежні, паведаміў Мінск-навінам начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства «Мінгарсвет» Яўген Стасяловіч.

— У найбліжэйшыя дні яго будуць мантаваць на ўстаноўчай пляцоўцы, але сама лакацыя застаецца ў сакрэце — няхай гэта стане пераднавагоднім сюрпрызам, — адзначыў Яўген Стасяловіч. — Усяго сталіцу ўпрыгожаць 550 светлавых канструкцый. З іх 125 — аб'ёмныя фігуры. Астатнія 425 канструкцый — розныя абстрактныя формы.

Геаграфію святочнай ілюмінацыі Мінска ў гэтым годзе папоўнілі 14 аб'ектаў — светлавыя матывы на вул. Акадэміка Красіна і на пуцеправодзе на вул. Чкалава.

— Гэта і ўпрыгожаныя дрэвы ў скверы Леніна ў раёне праспекта Незалежнасці, і кожная з дзевяці «Залатых зорак» на ўездах у сталіцу, — патлумачыў Я. Стасяловіч. — Кампазіцыя «Кветка» на плошчы Багушэвіча, фігура самалёта Іл-2 у скверы Акрэсціна, манументальная «Зорка-салют» у парку Перамогі.

Сярод навінак таксама ілюмінацыйнае падсвятленне вуліц:

вул. Свярдлова, на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вул. Кірава;

вул. Камсамольская, на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вул. Кірава;

вул. Сяліцкага, на ўчастку ад вул. А. Бачылы да жылога раёна Шабаны;

праспект Партызанскі — ад вул. Ангарскай да вул. Варвашэні;

праспект Перамогі — ад МКАД да вул. Нарачанскай;

праспект Дзяржынскага — ад плошчы Багушэвіча да вул. Шчорса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць