Грамадства33

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў

Мужчына збіраўся ў лес у грыбы і загадзя паклаў у заплечнік нож. Але пасля адмовіўся ад сваёй задумы і пайшоў з заплечнікам у метро, дзе яго затрымалі за незаконнае нашэнне і перавозку халоднай зброі, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Недарэчная сітуацыя адбылася на станцыі мінскага метро «Інстытут культуры» падчас праверкі асабістых рэчаў жыхара Мінскага раёна. У мужчыны ў заплечніку аказаўся самаробны нож. 

Пасажыр прызнаўся, што планаваў пайсці ў грыбы, таму паклаў нож у торбу. Потым у яго змяніліся планы і мужчына паехаў у Мінск, а пра нож забыўся.

Судовыя эксперты праверылі небяспечны прадмет на трываласць і траўмабяспеку і прыйшлі да высновы, што ён з'яўляецца клінковай халоднай зброяй колюча-рэжучага дзеяння.

За незаконнае нашэнне і перавозку зброі мужчыну будуць судзіць.

Каментары3

  • 02.12.2024
    Чамусьці на фота клініка ( самае галоўнае ) і ня бачна !
  • Андрусь
    02.12.2024
    А Наша Ніва рэальна ў 2024 годзе верыць міліцыі, якая абслугоўвае нелегальную ўладу Беларусі?
    Або не пішыце пра такое на падставе паведамленняў карных структураў, або правярайце інфу ці сапраўды ўсё так, як яны пішуць. Я разумею ваша імкненне быць цікавымі чытачу ўнутры Беларусі, але пераказ не спраўджаных мянтоўскіх баек - відавочна не тое, што ад вас чакаюць і ў Беларусі, і на выгнанні.
  • Гусь
    03.12.2024
    Андрусь, можна дабаўляць фразу "Са слоў прадстаўніка міліцыі..." І чытач ужо папярэджаны.

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу14

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна2

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»7

ЕСПЧ разглядае скаргу беларускі, якую Літва пазбавіла дазволу на жыхарства — жанчына 20 гадоў працуе на дзяржаўным тэлебачанні11

СПА Кувейта памылкова збіла адразу тры амерыканскія самалёты14

Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне?5

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць